Печскі ўніверсітэт (венг.: Pécsi Tudományegyetem) — венгерская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і з сядзібай у горадзе Печ.
Установа ўзыходзіць сваімі каранямі аж да сярэднявечнага ўніверсітэта, заснаванага ў Печы ў 1367 годзе каралём Людовікам I. У цяперашні час універсітэт налічвае 20 тысяч студэнтаў, каля 4 500 з якіх з’яўляюцца замежнымі грамадзянами, якія навучаюцца на англійскай ці нямецкай мовах.