wd wp Пошук:

Петка Славейкаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Славейкаў. Петка Рачаў Славейкаў (17 лістапада 1828, Тырнава1 ліпеня 1895, Сафія) — балгарскі паэт, публіцыст, асветнік, грамадскі дзеяч і фалькларыст; бацька палітыкаў Івана Славейкава і Хрыста Славейкава, публіцыста Рача Славейкава і паэта Пенча Славейкава(руск.) бел..

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і Рача Казанджы. Яго маці, Пенка, памерла пры родах, а ён цудам выжыў.

Петка Славейков адначасова навучаўся ў гарадах Тырнава, Дранава(руск.) бел., Траўна(руск.) бел. і ў Праабражэнскім манастыры(руск.) бел.. Акрамя этага, чытаў кнігі ў бібліятэках манастыра каля Тырнава. Велізарную ролю ў яго адукацыі адыграла засваенне ім «Славяна-балгарскай гісторыі» Паісія Хілендарскага. Падчас навучання ў вучылішчы горада Свіштава(руск.) бел. (на чале якога тады стаяў Эмануіл Васкідовіч) удасканальваў сваё веданне грэчаскай мовы і вывучаў творы сербскай і заходнееўрапейскай літаратуры. З 1843 года быў выкладчыкам у Тырнава. У 18631867 быў рэдактарам газеты «Гайда», пазней — газеты «Македонія» (18661872) і іншых перыядычных выданняў.

Пасля вызвалення Балгарыі ад турэцкага іга (1878) быў членам Тырнаўскага ўстаноўчага сходу (1879), дэпутатам Народнага сходу (у 1880 старшыня), адным з заснавальнікаў і лідараў Ліберальнай партыі, міністрам ва ўрадзе Петка Каравелава(руск.) бел..

Падрыхтаваў поўны збор балгарскіх прыказак і прымавак (18891897), лічыцца адным з пачынальнікаў новай балгарскай літаратуры. Аўтар паэтычных зборнікаў «Стракаты букет», «Спеўнік» і «Басенік» (Бухарэст, 1852), «Песні і вершы» (1879), паэмы «Крыніца Беланогай» (1873). Перакладаў з рускай, грэцкай, турэцкай, сербахарвацкай моў.

У гонар Славейкова названа вёска Петка-Славейкаў(руск.) бел..

Зноскі

  1. 1 2 Petko Rachev Slaveykov // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 3 http://www.slovo.bg/showbio.php3?ID=277
  3. 1 2 Petko Ratschew Slawejkow // Brockhaus Enzyklopädie

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 лістапада
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1827 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Памерлі 1 ліпеня
Катэгорыя·Перакладчыкі Балгарыі
Катэгорыя·Міністры ўнутраных спраў Балгарыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Пахаваныя на Цэнтральных могілках Сафіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вяліка-Тырнаве
Катэгорыя·Фалькларытсы Балгарыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Перакладчыкі Бібліі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Паэты Балгарыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Акадэмікі Балгарскай АН
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Сафіі
Катэгорыя·Памерлі ў 1895 годзе