wd wp Пошук:

Перыкопа Генрыха II

Перыкопа Генрыха II — твор мастакоў эпохі Атонаў, адзін з самых вядомых манускрыптаў таго часу. Перыкопа(руск.) бел. была створана каля 1007—1012 гадоў у кляштары Райхенау па замове Генрыха II для Бамбергскага сабора. Ставіцца да твораў так званай школы Ліутгарда. Пергаментны рукапіс складаецца з 206 лістоў памерам 42,5 x 32 сантыметра. У манускрыпце 28 мініяцюр у поўны ліст, 10 дэкаратыўных старонак і 184 ініцыяла. Абклад упрыгожаны распяццем са слановай косці ў залатой аправе ў каралінгскім стылі.

Падчас секулярызацыі ў 1803 годзе рукапіс быў перададзены з сабора ў Бамбергу ў Мюнхенскую баварскую дзяржаўную бібліятэку, дзе захоўваецца і ў цяперашні час пад нумарам Clm 4452. У 2003 годзе разам з дзевяццю іншымі манускрыптамі школы кляштара Райхенау «Перыкопа Генрыха II» была ўключана ЮНЕСКА ў спіс сусветнай культурнай спадчыны.

Па стылі «Перыкопа Генрыха II» найбольш блізкая да Мюнхенскае Евангелле Атона III(англ.) бел., Вольфенбютэльскай перыкопы і Гільдэсхаймскаму калектарыя(англ.) бел..

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ілюмінаваныя рукапісы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Рукапісы XI стагоддзя