wd wp Пошук:

Бамбергскі кафедральны сабор

Бамбергскі кафедральны сабор (афіцыйна Бамбергскі кафедральны сабор Святога Пятра і Святога Георгія, ням.: Bamberger Dom, Bamberger Dom St. Peter und St. Georg)  — адзін з сямі імперскіх сабораў Германіі.

Гісторыя

Будаўніцтва сабора пачалося ў 1004 годзе па загаду Генрыха Святога і скончылася ў 1012 года. Асвячэнне адбылося 6 мая 1012 года. У 1081 годзе сабор быў пашкоджаны пажарам. У 1111 годзе Ота Бамбергскі асвяціў зноў пабудаваны сабор. Пасля яшчэ аднаго пажару, у 1215 годзе пачалося будаўніцтва трэцяга па ліку сабора. Ён быў асвечаны 6 мая 1237 года.

У саборы знаходзяцца пахаванні вядомых асоб, у тым ліку самога Генрыха Святога, яго жонкі Кунігунды, папы рымскага Клімента II — адзінага папы, пахаванага ў Германіі, і першага караля Германіі з дынастыі Штаўфенаў Конрада III. Сёння Бамбергскі кафедральны сабор уяўляе сабой узор раманскай архітэктуры, даўжыня - 94 м, шырыня - 28 м, вышыня будынка 26 м. Па вуглах пабудаваныя чатыры вежы па 81 м у вышыню кожная. У вежах сустракаюцца элементы готыкі. Падчас Другой сусветнай вайны Бамберг практычна не пацярпеў, рэканструкцыя або аднаўленне сабора не патрабавалася. Сабор - частка старога горада, уключанага ў 1993 годзе ў Сусветную спадчыну ЮНЕСКА.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Саборы Германіі
Катэгорыя·Храмы Святога Георгія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Храмы Святога Пятра
Катэгорыя·З’явіліся ў XI стагоддзі
Катэгорыя·Сусветная спадчына паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Храмы паводле алфавіта
Катэгорыя·Раманская архітэктура
Катэгорыя·Бамберг