wd wp Пошук:

Перніла Сталфельт

Перніла Сталфельт (нар. 22 лютага 1962, Упсала, Швецыя) — шведская дзіцячая пісьменніца і ілюстратар.

Яна набыла рэпутацыю як пісьменніца, якая паспяхова тлумачыць складаныя паняцці дзецям на іх роднай мове. Лаўрэат Прэміі імя Астрыд Ліндгрэн.

Біяграфія

Перніла Сталфельт нарадзілася ў Упсале, але вырасла бліз Эрэбру. Яе бацькамі былі журналіст Свен Олаў Сталфельт і галоўны ўрач Ан-Мары Сталфельт. Чытанне кніг Барбры Ліндгрэн дало Перніле натхненне стаць дзіцячым пісьменнікам. Ад свайго бацькі яна атрымала жаданне пісаць, а ад маці цікавасць да натуральных навук і чалавечага цела.

Пасля заканчэння сярэдняй школы яна вучылася ў Упсальскім універсітэце. Пазней яна стала мастацкім педагогам у Музеі сучаснага мастацтва ў Стакгольме[2]. Праца там уплывала на яе аўтарства блізкасцю да дзяцей, але таксама і ў форме выстаў, якія спарадзілі кніжныя ідэі[3].

Кар’ера

Сталфельт была заўважаная ў 1996 годзе, калі яна прадставіла першую серыю як гумарыстычных, так і сур’ёзных кніг з малюнкамі[4].

Перніла займалася ў кожнай кнізе тэмай, якая цікавіць дзяцей, напрыклад: каханне, смерць, гвалт, жыццё, страх і іншыя. Першая кніга Сталфельт мела назву «Кніга валасоў», а самая папулярная работа з гэтай серыі мае назву «Кніга Смерці»[5]. Некаторыя з яе кніг знаходзяцца ў верхніх спісах самых запазычаных у бібліятэцы. Ідэі пісьменніцы маюць шырокае распаўсюджванне ў школах сістэмы Мантэсоры[6].

У 2012 годзе пасля трагедыі на востраве Уцёя пісьменніца напісала кнігу «Vem är du?» (Хто ты?)
З нагоды 20-годдзя Канвенцыі [ААН](/Арганізацыя_Аб’яднаных_Нацый "Арганізацыя Аб’яднаных Нацый") аб правах дзіцяці ў [2009](/2009 "2009") годзе Перніла Сталфельт напісала і праілюстравала кнігу «*Hurrraa!!! All barns rätt»* (Усе правы дзяцей). Яна распаўсюджвалася с дапамогай [McDonald’s](/McDonald’s "McDonald’s"), калі кнігу клалі ў хэпі-міл. Кніга ўяўляе сабой версію Канвенцыі аб правах дзяцей, якую самі дзеці могуць прыняць блізка да сэрца і зразумець. Выданне таксама было распаўсюджана сярод усіх членаў [парламента Швецыі](/Рыксдаг "Рыксдаг").

Пасля трагедыі на востраве Уцёя, які стаў сумна вядомы пасля нападу Андэрса Брэйвіка на маладзёжны лагер, пісьменніца напісала кнігу «Vem är du?» (Хто ты?), дзе тэмай былі падабенства, адрозненні і талерантнасць людзей[6].

Сталфельт з’яўляецца сябрам Шведскай дзіцячай кніжнай акадэміі[3].

Узнагароды

Перніла Сталфельт атрымала шэраг літаратурных прэмій.

Абраная бібліяграфія

Зноскі

  1. 1 2 https://web.archive.org/web/20180214085710/http://jeugdliteratuur.org/auteurs/pernilla-stalfelt
  2. «Vi jobbar på Moderna Museet i Stockholm» (in Swedish). Moderna Museet.
  3. 1 2 «Om Pernilla». Stalfeldt.se. 2015.
  4. «Bologna 2013: Illustration». KulturRådet. Archived from the original on 11 April 2017. Retrieved 17 April 2017.
  5. «The Death Book». Publishers Weekly. 18 November 2002. Retrieved 17 April 2017.
  6. 1 2 Pernillastalfelt.se. Афіційны сайт.
Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі Упсальскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Жанчыны Швецыі
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1962 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ва Упсале
Катэгорыя·Пісьменнікі Швецыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Пісьменнікі без мовы твораў
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 лютага
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Эрэбру