wd wp Пошук:

Перапіс насельніцтва ЗША

Перапіс насельніцтва ЗША — перапіс насельніцтва, які праводзіцца ў Злучаных Штатах Амерыкі кожныя дзесяць гадоў. Адказнасць за арганізацыю і правядзенне перапісу нясе Бюро перапісу насельніцтва ЗША.

Гісторыя

Артыкул 1 Канстытуцыі Злучаных Штатаў прадугледжвае, што перапіс насельніцтва павінен праходзіць не радзей аднаго разу ў дзесяць гадоў.[1] Ад гэтага залежыць колькасць мандатаў ад кожнага штата ў Палаце прадстаўнікоў і ў Калегіі выбаршчыкаў. Перапіс ажыцяўляецца кожныя 10 гадоў у гадах, якія сканчаюцца нулём (2000, 2010), і завецца «дзесяцігадовай». Раздзел 13 Кодэкса Злучаных Штатаў апісвае працэдуру правядзення перапісу і апрацоўкі даных.[2]

Першы перапіс быў праведзена ў 1790 годзе пры Томасе Джэферсане.

З 1790 да 1840 гадоў перапіс праводзіўся сіламі шэрыфаў. З 1840 года ўзнік цэнтральны офіс перапісу, які дзейнічаў толькі падчас дзесяцігадовага перапісу. У 1890 годзе ўпершыню пры перапісе выкарыстоўвалі электрычную табуляцыйную машыну Германа Холерыта для апрацоўкі вынікаў.

Вынікі перапісаў

Публікацыя вынікаў

Пасля правядзення перапісу публікуюцца абагульненыя статыстычныя вынікі, якія не ўтрымліваюць персанальных даных грамадзян. Праз 72 года пасля перапісу закон дазваляе публікаваць поўную інфармацыю, атрыманую ў выніку перапісу.

2 красавіка 2012 года на сайце Нацыянальнага архіва ЗША выкладзены амаль 4 мільёна адсканіраваных копій апытальных лістоў перапісу насельніцтва ЗША 1940 года, якія ўтрымліваюць інфармацыю аб 132,2 мільёнах тагачасных амерыканцаў.[4]

Зноскі

  1. Канстытуцыя Злучаных Штатаў, параграф 1, раздзел 2: «The actual Enumeration shall be made within three Years after the first Meeting of the Congress of the United States, and within every subsequent Term of ten Years, in such Manner as they shall by Law direct.»(англ.)
  2. Кодэкс Злучаных Штатаў, раздзел 13: «Перапіс насельніцтва»(нявызн.). Cornell University Law School.(англ.)
  3. Census.gov(англ.)
  4. Перапіс у ЗША 1940 года ў інтэрнэце сабрала 22,5 млн праглядаў
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Перапісы насельніцтва ў ЗША
Катэгорыя·Бюро перапісу насельніцтва ЗША
Катэгорыя·Насельніцтва ЗША
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы