wd wp Пошук:

Паўстанне 3 верасня

Плошча Сінтагма 3 верасня 1843 года

Паўстанне 3 верасня 1843 года — паўстанне грэчаскай арміі супраць абсалютызма караля, які правіў, Отана Баварскага, падтрыманае шырокімі коламі насельніцтва. Паўстанцы на чале з ветэранамі Грэчаскай нацыянальна-вызваленчай вайны патрабавалі давання канстытуцыі і ад’езду баварскіх чыноўнікаў, якія дамінавалі ва ўрадзе краіны. Рэвалюцыя мела поспех, паклаўшы пачатак новай эпохе - канстытуцыйнай манархіі ў Грэцыі.

Перадумовы

Падчас Вайны за незалежнасць грэчаскія паўстанцы прынялі шэраг ліберальных і прагрэсіўных канстытуцй, а таксама абіралі ваеннныя часовыя ўрады. З усталяваннем манархіі у 1832 годзе і з пачаткам праўлення баварскага прынца Отана ўсе ліберальныя інстытуты былі ліквідаваны. Напрацягу наступных дзесяці гадоў Отан і яго рэгенты сканцэнтравалі ўсю паўнату ўлады ў сваіх руках, што выклікала моцную хвалю незадавальнення народа, які толькі вызваліўся ад асманскага ярма. Гэты рэжым грэкі назвалі «Баваракратыяй», накшталт ранейшых «Франкакратыі» і «Туркакратыі». Найбольш непапулярнм рашэннем Отана было пашырэнне нямецкай мовы ў дзяржаўным кіраванні.

Грэчаскія палітыкі час ад часу ўзбуджалі народ пакласці канец такому становішчу, а таксама патрабавалі выгнання ў Германію ўсіх баварскіх чыноўнікаў і надання Грэцыі канстытуцыі. Адначасова яны не ставілі пад сумнеў неабходнасць існавання інстытута манархіі. Акрамя таго яны не імкнуліся навязаць манарху сваю канстытуцыю, жадая, каб той даў яе сам. Гэтыя патрабаванні падтрымлівалі адзінагалосна ўсе палітычныя сілы краіны: французская, англійская і руская партыі.

Змова

Кароль неаднаразова адмаўляўся выканаць гэтыя ўмовы, пагэтаму радыкальныя колы вырашылі звярнуцца да змовы. Галоўнымі змоўшчыкамі былі Іааніс Макрыяніс, Андрэас Метаксас, Андрэ Лутас, Канстанцін Заграфас, Міхаіл Сутас і Рыгас Паламідзіс. Яны здолелі схіліць асобных чыноўнікаў на свой бок, сярод якіх былі палкоўнік Дэметрыяс Калергіс — камандуючы афінскай кавалерыі, палкоўнік Скравелас — камандуючы афінскай пехоты і палкоўнік Спіраміліс — кіраўнік ваеннай акадэміі.

Такім чынам, змоўшчыкі займелі значную падтрымку арміі. Іх ідэя заключалася ў тым, каб дзейнічаць вельмі аператыўна, каб мець магчымасць паставіць манарха «перад фактам». Выступленне было прызначана на 25 сакавіка 1844 года — гадавіну паўстання супраць турэцкага панства. Але ўтрымаць планы ў сакрэце не атрымалась. яніс Макрыяніс, напрыклад, спрабуя завярбаваць усё новых і новых змоўшчыкаў, выявіў змову. У выніку было вырашана выступаць у пачатку верасня 1843 года.

Паўстанне

У ноч на 2 верасня 1843 года стала вядома, што імёны змоўшчыкаў ужо вядомы паліцыі. За домам Макрыяніса пастаяннна сачылі. Такім чынам ініцыятыву ўзяў на сябе Калергіс, ён тэрмінова склікаў ваенных па казармах і рушыў з імі да Каралеўскага палаца, адначасова ён аддаў загад вызваліць вязняў Медрэсэ. Капітан Схінас, які камандаваў артылерыяй у Афінах, атрымаў загад задушыць паўстанне, але ў выніку вырашыў сам далучыцца да паўстанцаў. Прыбыўш ў каралеўскі палац, ваенныя пачалі выкрыкваць «Няхай жыве канстытуцыя!»

Отан больш не мог цягнуць, прыняў патрабаванні паўстаўшых і ў сакавіку 1844 года даў канстытуцыю; фактычна Дзяржаўны савет Грэці ўжл склаў канстытуцыю ў чаканні спробы перавароту. Кароль Отан запрасіў Андрэаса Метаксаса сфарміраваць і ўзначаліць урад краіны, а таксамаўпаўнаважыў яго склікаць Нацыянальнае сабранне, што і адбылось 10 лістапада 1844 года ў будынку Старога парламента. З таго ж часу, плошчу перад тагачаснымКаралеўскім палацам сталі называць плошчай Канстытуцыі.

Гл. таксама

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Паўстанні ў Грэцыі
Катэгорыя·1843