wd wp Пошук:

Канстытуцыя Грэцыі

Канстытуцыя Грэцыі 1975 года (грэч.: Σύνταγμα της Ελλάδας — «Сынтагма Эладас») — дзеючая Канстытуцыя Грэчаскай рэспублікі, прынятая пятым скліканнем грэчаскага парламента. Дзейнічае з 1975 года, двойчы пераглядалася — у 1986 і ў 2001 гадах. Канстытуцыйная гісторыя Грэцыі распачалася падчас вайны за незалежнасць Грэцыі, падчас якой былі прынятыя тры рэвалюцыйныя грэчаскія канстытуцыі. Першая грэчаская канстытуцыя была прынятая ў 1822 годзе. Апошняя рэдакцыя 1975 года з’яўляецца пераглядам Канстытуцыі 1952 года. Цэнтральная плошча Сінтагма ў Афінах, на якой месціцца будынак парламента, названая ў гонар Канстытуцыі.

Змест

Канстытуцыя Грэцыі складаецца з 120 артыкулаў і падзяляецца на 4 часткі:

Выканаўчая ўлада ў краіне ажыццяўляецца ўрадам і прэзідэнтам Грэцыі, апошні з’яўляецца цырыманіяльнай фігурай. Паўната палітычнай улады ў Грэцыі належыць прэм’ер-міністру краіны. Заканадаўчая ўлада ажыццяўляецца грэчаскім Парламентам, які складаецца з 300 дэпутатаў, абіраемых на 4-гадовы тэрмін шляхам тайнага прамога галасавання. Судовая ўлада з’яўляецца незалежнай ад выканаўчай і заканадаўчай уладаў і складаецца з трох вярхоўных судоў: Касацыйнага суду (грэч.: Άρειος Πάγος — аэрапаг), Дзяржаўнай рады (грэч.: Συμβούλιο της Επικρατείας) і Палаты аўдытараў (грэч.: Ελεγκτικό Συνέδριο).

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Судовая ўлада ў Грэцыі
Катэгорыя·Права Грэцыі
Катэгорыя·Канстытуцыя Грэцыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·1975 год у праве