Паўстанне мас (ісп.: La rebelión de las masas) — сацыяльна-філасофскі трактат іспанскага філосафа XX стагоддзя Хасэ Артэгі-і-Гасета, які апісвае культурны крызіс Еўропы, звязаны з зменай ролі мас у грамадстве. Кніга была апублікавана ў Іспаніі ў 1930 годзе.
Трактат «Паўстанне мас» быў апублікаваны ў 1930 годзе, але праблемы сацыяльнай, культурнай і духоўнай сітуацыі Еўропы, якія аналізаваў Хасэ Артэга-і-Гасэт, актуальныя і сёння. Паколькі аўтар канцэнтраваў сваю ўвагу на будучыні[1], яму ўдалося прадбачыць некаторыя тэндэнцыі. Прыкладам можа паслужыць яго цытата: «Тыя адзінствы, што да гэтага часу называліся нацыямі, прыблізна стагоддзе назад дасягнулі свайго апагею. З імі няма чаго больш рабіць, акрамя аднаго — пераадолець іх»[2]. Такім чынам, Хасэ Артэга-і-Гасэт сваiм заключэннем фактычна прадказаў магчымы выбар Еўропы на карысць еўрапейскай інтэграцыі.