wd wp Пошук:

Паўсаній Македонскі

Пад гэтым імем вядомыя і іншыя персанажы антычнасці, глядзі Паўсаній. Павсаний (грэч.: Παυσανίας, лац.: Pausanias) — македонскі цар, які кіраваў ў 393 г. да н.э.

Біяграфія

Паўсаній быў сынам цара Аеропа II. Па бацьку ён належаў да роду Лінкестыдаў, якія кіравалі ўдзельна на паўночным захадзе Македоніі. Кіраваў ён усяго год, і паводле Дыядора быў забіты Амінтай II, унукам Аляксандра I, які і захапіў царскую ўладу[1].

У храналогіі кіравання македонскіх цароў Паўсанія часам ставяць пасля Амінты II на падставе блытаніны ў дынастычных табліцах Еўсевія Кесарыйскага, які складаў іх у IV стагоддзі па працам грэчаскіх гісторыкаў і, у прыватнасці, працам Дыядора. Крыніцай блытаніны з’яўляюцца частая змена македонскіх кіраўнікоў той эпохі, недастатковая інфармацыя з самой Македоніі, якая завязла ў міжусобнай барацьбе за прастол, а таксама імя Амінта, якое адначасова насілі некалькі прадстаўнікоў дынастыі Аргеадаў.

Зноскі

  1. Дыядор. «Гістарычная бібліятэка», 14.89

Бібліяграфія

Папярэднік:
Аероп II
Македонскі цар
393 г. да н.э.
Пераемнік:
Амінта II
Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Памерлі ў 393 годзе да н.э.
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Цары македонскія
Катэгорыя·Кіраўнікі Еўропы IV стагоддзя да н.э.
Катэгорыя·Нарадзіліся ў V стагоддзі да н.э.
Катэгорыя·Асобы