wd wp Пошук:

Паўсаній

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Паўсаній (значэнні).

Паўсаній (каля 510468 да н.э.) — спартанскі военачальнік.

Сын Клеамброта і Алкафоі. Быў апекуном Плістарха, сына Леаніда. Камандаваў апалчэннем грэчаскіх полісаў з 480 да н.э. і перамог персаў пад Платэямі (479 да н.э.), потым узяў горад Візантый. Неўзабаве быў адкліканы і абвінавачаны ў тым, што збіраўся, з дапамогай персаў, стаць грэчаскім тыранам. Быў апраўданы, пасля чаго самавольна вярнуўся ў Візантый і правіў там (477—470 да н.э.). Быў выгнаны адтуль Кімонам, Паўсаній збег і быў прызваны ў Спарту. Там быў ізноў абвінавачаны ў сувязях з персамі, і, пасля таго як была захоплена яго перапіска з Артабазам, Паўсаній спрабаваў укрыцца ў храме Афіны, дзе быў жывым замураваны спартанцамі.

Пасля пакарання, паводле волі аракула, побач з храмам былі пастаўленыя дзве бронзавыя статуі Паўсанія. Вядомыя некалькі пазнейшых мармуровых копій з іх, адну з якіх памылкова лічаць выявай Юліяна Адступніка.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #1027698212 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 снежня 2014.
  2. Любкер Ф. Pausanias // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 995–997.
  3. Любкер Ф. Cleombrotus // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 299.
  4. M. N. T. Pausanias // Encyclopædia Britannica — 11 — NYC: 1911. — Vol. 20. — P. 967.
Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Памерлі ў рэгіёне Пелапанес
Катэгорыя·Постаці Старажытнай Грэцыі
Катэгорыя·Пахаваныя ў Грэцыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Военачальнікі Спарты
Катэгорыя·Удзельнікі грэка-персідскіх войнаў
Катэгорыя·Памерлі ў 467 годзе да н.э.
Катэгорыя·Асобы, чыя дата нараджэння не вызначана
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Рэгенты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Спарце