wd wp Пошук:

Паўночны праліў

Батыметрычная карта Ірландскага мора і праліваў

Не блытаць з Паўночны канал. У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Паўночны праліў (значэнні). Паўночны праліў (англ.: North Channel, ірл.: Sruth na Maoile) — праліў паміж астравамі Вялікабрытанія і Ірландыя, злучае паўночную частку Ірландскага мора з Атлантычным акіянам. Мае даўжыню 170 км, шырыню 20—40 км, глыбіню да 272 м (жолаб Бофарта). У праліве назіраюцца моцныя прыліўныя плыні, хуткасць якіх дасягае 12 км/гад.[1]

У цэнтральнай частцы праліва ў берагі Шатландыі ўдаюцца буйны заліў Фёрт-оф-Клайд і пралівы Саўнд-оф-Джура, Кілбранан-Саўнд са шматлікімі бухтамі. Сярод іншых заліваў — Белфаст, бухта Лох-Раян. У праліве размешчаны астравы Аран, Гіха, Эйлса-Крэг і мноства іншых.[2]

Буйны порт — Белфаст. Праз праліў ажыццяўляецца вялікая колькасць паромных перавозак. У студзені 1953 года ў праліве патанула судна MV Princess Victoria, што прывяло да пагібелі 133 чалавек.

Зноскі

  1. Паўночны праліў (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
  2. North Channel (strait, United Kingdom) — Britannica Online Encyclopadia

Гл. таксама

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Пралівы Атлантычнага акіяна
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Геаграфія Шатландыі
Катэгорыя·Ірландскае мора
Катэгорыя·Іншыя значэнні: старонка не існуе
Катэгорыя·Пралівы Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Геаграфія Ірландыі