wd wp Пошук:

Паўночна-Заходні дзяржаўны завочны тэхнічны ўніверсітэт

Паўночна-Заходні дзяржаўны завочны тэхнічны ўніверсітэт (руск.: Северо-Западный государственный заочный технический университет (СЗТУ)) — у мінулым тэхнічная ВНУ Санкт-Пецярбурга, галоўным чынам арыентаваная на падрыхтоўку спецыялістаў без адрыву ад вытворчасці (вячэрняя і завочная формы навучання, хоць мелася і дзённая форма). Таксама ўніверсітэт вёў падрыхтоўку па праграмах сярэдняй прафесійнай адукацыі. Універсітэт быў размешчаны ў Санкт-Пецярбургу, на Мільённай вуліцы, д. 5, побач з Мармуровым палацам. У 2011 годзе скасаваны ў форме далучэння да Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага горнага ўніверсітэта.

Гісторыя

ВНУ вядзе сваю гісторыю ад Цэнтральнай галіновай завочнай механічнай ВТНУ, заснаванай у 1930 годзе. У 1957 годзе ВНУ была ператворана ў Паўночна-Заходні завочны політэхнічны інстытут (ПнЗПІ), а ў 2000 годзе атрымаў статус універсітэта і сваю цяперашную назву.

16 верасня 2011 года загадам № 2305 Мінадукнавукі далучаны да Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага горнага ўніверсітэта[2]

Факультэты і інстытуты

Зноскі

  1. Усе ВНУ Расіі(недаступная спасылка)
  2. Приказ Минобрнауки о реорганизации СЗТУ в форме присоединения к Санкт-Петербургскому государственному горному университету. Архівавана з першакрыніцы 24 верасня 2011. Праверана 22 верасня 2011.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1930 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вышэйшыя навучальныя ўстановы Санкт-Пецярбурга паводле алфавіта
Катэгорыя·Універсітэты Санкт-Пецярбурга
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Навука ў СССР
Катэгорыя·Вышэйшыя тэхнічныя навучальныя ўстановы Расіі