wd wp Пошук:

Паўночна-Атлантычнае цячэнне

Схема марскіх цячэнняў Зямлі

Паўночна-Атлантычнае цячэнне — цёплае паверхневае цячэнне ў паўночнай частцы Атлантычнага акіяна, працяг Гальфстрыма. Пачынаецца каля Вялікай Ньюфаўндлендскай банкі і накіравана на паўночны ўсход — у Нарвежскае мора. Каля 60° паўночнай шыраты разгаліноўваецца на Ірмінгера цячэнне і Нарвежскае цячэнне.

Тэмпература вады ад 7 да 15 °С. Скорасць на поўдні 0,9-1,8 км/гадз, на паўночным усходзе да 0,4-0,7 км/гадз. Расход вады мяняецца ў залежнасці ад інтэнсіўнасці Гальфстрыма. Ваганні расходу вады і цеплавога стану Паўночна-Атлантычнага цячэння ўплываюць на надвор’е і клімат Заходняй і Паўночнай Еўропы.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Цячэнні Атлантычнага акіяна
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы