wd wp Пошук:

Нарвежскае цячэнне

Схема марскіх цячэнняў Зямлі

Нарвежскае цячэнне - цёплае паверхневае цячэнне ў паўночнай частцы Нарвежскага мора, галіна Паўночна-Атлантычнага цячэння. Накіравана на поўнач уздоўж берагоў Нарвегіі. Каля 67° паўночнай шыраты ад яго адгаліноўваецца Нардкапскае цячэнне, якое цячэ ў Баранцава мора. Нарвежскае цячэнне далей на поўнач працягваецца як Шпіцбергенскае цячэнне.

Тэмпература вады 5-7°С зімой, 10-12°С летам. Скорасць 0,9-1,8 км/гадз. Салёнасць 34-35%. Аказвае змякчальны ўплыў на клімат Скандынаўскага паўвострава і на гідралагічныя ўмовы ўсходняй часткі Нарвежскага мора.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Нарвежскае мора
Катэгорыя·Цячэнні Паўночнага Ледавітага акіяна