wd wp Пошук:

Паўлюк Шукайла

Паўлюк (Павел Захаравіч) Шукайла (1904, в. Лапенеўцы, Бераставіцкі раён, Гродзенская вобласць14 красавіка 1939, НКУС, Масква, «Камунарка») — беларускі паэт, крытык. Прафесар (1933).

Біяграфічныя звесткі

У пач. 1920-х г. удзельнік падпольнага рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі. У канцы 1924 або на пачатку 1925 перайшоў праз граніцу ў БССР. У 1925 апынуўся ў Слуцку, дзе арганізаваў філію «Маладняка», быў рэдактарам акруговай газеты. Потым пераехаў у Расоны, працаваў сакратаром райкама партыі, адначасова быў старшынёй Нацыянальнай камісіі пры акруговым камітэце партыі і выканкаме па праверцы ходу беларусізацыі ў раёне. У 1926 паступіў вучыцца на літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне педагагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Увосень 1927 арганізаваў у Мінску аб’яднанне «Беларуская літаратурна-мастацкая камуна» (існавала да вясны 1928). У 1928 адкамандзіраваны на вучобу ў Камуністычную акадэмію (Масква), скончыў там так званы факультэт «чырвонай прафесуры» (1930).

Арыштаваны АДПУ СССР у верасні 1930 па справе «Саюза вызвалення Беларусі»; яму ўдалося адвесці ад сябе абвінавачанні, справа была спынена.[1] У 1930-31 паліткарэктар у Галоўліце СССР, працаваў загадчыкам кафедры метадалогіі мастацтва ў Інстытуце кінематаграфіі. Да 1931 кіраваў Беларускай секцыяй Маскоўскай асацыяцыі пралетарскіх пісьменнікаў. Быў рэдактарам маскоўскай газеты «Кино», дырэктарам Цэнтральнага тэхнікума тэатральнага мастацтва. З 1932 — віцэ-прэзідэнт Дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (Ленінград). З 1936 зноў у Маскве, працаваў паводле ўмовы з фабрыкай «Межрабпомфильм» пісьменнікам-сцэнарыстам.

1.11.1938 арыштаваны ў Маскве. 13.4.1939 Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР прыгавораны да вышэйшай меры пакарання за «ўдзел у контррэвалюцыйнай тэрарыстычнай арганізацыі». Расстраляны ў Маскве (на «Камунарцы»). Рэабілітаваны Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 14.4.1959.

Творчасць

У беларускім друку выступаў з 1925. Першая і адзіная кніга паэзіі — «Акрываўленая зямля» (1930), у якую ўвайшлі вершы, паэмы «Акорды дзён» і «Партызанка Люба». Аўтар шэрагу літаратурна-крытычных артыкулаў. Арыентаваўся на ідэйна-эстэтычную платформу часопіса «Новый ЛЕФ», займаў ваяўнічую і непрымірымую бальшавіцкую пазіцыю, зыходзячы з якой крытыкаваў паэзію А. Вольнага, А. Дудара, У. Жылкі, Т. Кляшторнага, В. Маракова, Я. Пушчы, П. Труса і інш.

Бібліяграфія

Зноскі

  1. Маракоў (2003)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Памерлі ў 1939 годзе
Катэгорыя·Памерлі 14 красавіка
Катэгорыя·Літаратуразнаўцы Беларусі
Катэгорыя·Расстраляныя ў СССР
Катэгорыя·Асуджаныя па справе «Саюза вызвалення Беларусі»
Катэгорыя·Сябры літаратурнага аб’яднання «Маладняк»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Расстраляныя і пахаваныя на палігоне «Камунарка»
Катэгорыя·Крытыкі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бераставіцкім раёне
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя савецкай уладай
Катэгорыя·Слуцкая філія Маладняка
Катэгорыя·Паэты Беларусі
Катэгорыя·Выпускнікі педагагічнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Беларускамоўныя паэты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1904 годзе
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ваўкавыскім павеце (Расійская імперыя)