wd wp Пошук:

Паўль Кірхгоф

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кірхгоф. Паўль Кірхгоф (ням.: Paul Kirchhoff, 17 жніўня 1900, Хорст, Вестфалія, Германія — 1972, Мехіка) — мексіканскі антраполаг нямецкага паходжання. Вядомасць атрымаў сваімі працамі па вызначэнні культурна-гістарычнага арэала Месаамерыка (тэрмін уведзены ім жа).

Пачаў навучанне па спецыяльнасцях «пратэстанцкая тэалогія» і «параўнальнае рэлігіязнаўства» у Берлінскім універсітэце, пазней перайшоў у Albert Ludwigs University of Freiburg. У сярэдзіне 1920-х гадоў працягнуў навучанне ў Лейпцыгскім універсітэце па этналогіі і псіхалогіі і скончыў адукацыю ў 1927 годзе. Там жа, у Лейпцыгу, ён зацікавіўся карэннымі народамі Амерыкі.

Як актыўны трацкіст, Кірхгоф змушаны быў пакінуць Германію пасля прыходу да ўлады нацыстаў. Ён пасяліўся ў Мексіцы, дзе хутка заваяваў рэпутацыю кампетэнтнага вучонага і стаў адным з заснавальнікаў Нацыянальнай школы антрапалогіі і гісторыі ў 1938 г.

У вывучэнні дакалумбавых культур Кірхгоф увёў у абарот назвы двух суседніх культурных рэгіёнаў — Месаамерыка, дзе былі сканцэнтраваныя найбуйнейшыя цывілізацыі Цэнтральнай Амерыкі, і Арыдаамерыка, дзе з-за неспрыяльных прыродных умоў мясцовыя індзейцы вялі качавы лад жыцця і адставалі ў развіцці ад сваіх суседзяў.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #132092042 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. Paul Kirchhoff // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 Bibliothèque nationale de France Paul Kirchhoff // data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011.
  4. http://www.germananthropology.com/short-portrait/paul-kirchhoff/185
  5. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #132092042 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  6. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #132092042 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 2 красавіка 2015.
Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Выпускнікі Лейпцыгскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі 9 снежня
Катэгорыя·Памерлі ў Мехіка
Катэгорыя·Постаці мексіканскай антрапалогіі
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1900 годзе
Катэгорыя·Постаці мексіканскай навукі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 13 верасня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Паўночным Рэйне-Вестфаліі
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Антраполагі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Дактары навук
Катэгорыя·Памерлі ў 1972 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 жніўня