wd wp Пошук:

Паўлу да Гама

Па́ўлу да Га́ма (парт.: Paulo da Gama; 1465, Алівенса — чэрвень 1499, Ангра-ду-Эраішму) — партугальскі мараплавец, сын Эштэвана да Гама і старэйшы брат Васка да Гама.

Браў удзел у марской экспедыцыі, якая ўпершыню ў гісторыі праплыла з Еўропы да Індыі. У экспедыцыі, якой кіраваў Васка да Гама, Паўлу камандаваў караблём «Сан-Рафаэл» (парт.: «São Rafael’»). Карабель згарэў на зваротным шляху[1], пасля чаго Паўлу перайшоў на «Сан-Габрыэл» (парт.: «São Gabriel»). На зваротным шляху ў Партугалію Паўлу цяжка захварэў — розныя крыніцы называюць цынгу, малярыю або сухоты. Васка да Гама даставіў Паўлу на Тэрсейра, дзе заставаўся з ім да самай яго смерці. Толькі пахаваўшы Паўлу ў кляштары Ангра-ду-Эраішму, Васка да Гама вярнуўся ў Партугалію[2].

Зноскі

  1. SERRÃO, Joel (dir.). Dicionário de História de Portugal, sv. «Paulo da Gama».
  2. Alvaro Velho. A journal of the first voyage of Vasco da Gama, 1497-1499. Hakluyt Society, 1898. p. 146. http://books.google.ca/books?output=html&id=xAU7AAAAIAAJ&dq=%22S+o+paulu%22+da+gama&pg=PA160&lpg=PR3&sig=ACfU3U3smHfUVsmaebWa8nLin-F1Cpt1pw&q=paulo#search_anchor.
Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Памерлі ў 1499 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Мараплаўцы Партугаліі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Эпоха Вялікіх геаграфічных адкрыццяў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1465 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1499 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1465 годзе