wd wp Пошук:

Генадзь Сцяпанавіч Ларкін

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ларкін. Генадзь Сцяпанавіч Ларкін (1 студзеня 1932, г. Саратаў) — беларускі і расійскі архітэктар. Кандыдат архітэктуры (1971).

Біяграфія

Скончыў Уральскі політэхнічны інстытут у Свярдлоўску ў 1955 годзе, аспірантуру ў 1962 годзе. Працаваў у Чыце, Пермі, з 1971 года — старшы навуковы супрацоўнік у БелНДІПгорадабудаўніцтва, з 1977-га — загадчык аддзела ў БелНДІдзіпрасельбудзе, з 1985 года — кіраўнік групы архітэктараў, галоўны архітэктар праектаў БелНДІПгорадабудаўніцтва.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1973 года. Пражываў у Мінску.

Творчасць

Асноўныя працы: серыя індывідуальных дамоў у Чыце (1956), інтэр’еры Дома культуры імя Маякоўскага ў Пермі (1958); у аўтарскім калектыве: генплан і праект планіроўкі прыгараднай зоны горада (1963), 14-павярховы адміністрацыйны будынак (1971) у Пермі, генеральная схема комплекснай тэрытарыяльнай арганізацыі БССР (1987).

Аўтар больш як 100 навуковых прац, у т.л.: «Рэгуляванне рассялення ў буйных вузлах апрацоўчай прамысловасці» (1970), «Фарміраванне сістэм рассялення ў Беларускай ССР» (1974), «Комплексная раённая планіроўка» (1980), «Асноўныя кірункі навуковых даследаванняў у вобласці рэгулявання рассялення на сучасным этапе» (1981).

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Архітэктары Чыты
Катэгорыя·Супрацоўнікі БелНДІПгорадабудаўніцтва
Катэгорыя·Архітэктары Пермі
Катэгорыя·Кандыдаты архітэктуры
Катэгорыя·Архітэктары XX стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1932 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Саратаве
Катэгорыя·Супрацоўнікі Дзіпрасельбуда
Катэгорыя·Архітэктары Расіі
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 студзеня
Катэгорыя·Выпускнікі УДТУ
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза архітэктараў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Члены Саюза архітэктараў СССР
Катэгорыя·Горадабудаўнікі Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў