wd wp Пошук:

Партрэт Эльжбеты Агінскай Пузыны

Партрэт Эльжбеты Агінскай Пузыны — характэрны «сармацкі партрэт» выкананы ў 1760 г. невядомым мастаком.

Гісторыя

Эльжбета Магдалена Пузына (1700?—1767) — дачка старосты жамойцкага і гетмана вялікага літоўскага Рыгора Антонія Агінскага і Тэафіліі з роду Чартарыйскіх, жонка Казіміра Гелгуда, а потым — Антонія Міхала Пузыны. Пасля смерці апошняга мужа, засталася адзінай уладальніцай маентка Лучай. Пры лучайскім касцеле ў Лучаі заснавала дом для місіі езуітаў, у падтрымку якога ахвяравала значныя сумы.

Партрэт Эльжбеты Агінскай Пузыны трапіў у музейны збор з касцела Святога Тадэвуша ў в. Лучай Пастаўскага раёна ў 1971 г.

Апісанне

Партрэт уяўляе сабой палатно прамавугольнай формы з пабедранай выявай жанчыны ў гадах, трохі павернутай улева. На жанчыне — белая шоўкавая блузка з карункамі па краях рукавоў і чорная сукенка. Белыя каўнер і манжэты аздоблены каймой з геаметрычным арнаментам карычневага колеру. На плечы накінута чырвоная мантыя падбітая гарнастаевым футрам. На галаве чырвоны каптур з карункамі, які завязаны бантам пад падбародкам. Фон цемны, справа - фрагмент цемна-чырвонай драпіроўкі.

На адваротным баку палатна надпіс у адзінаццаць радкоў, чорнай фарбай:

Арыгінальны тэкст (польск.)   

Elzbieta z Kiazat Oginskieh Puzynina Kasztelanowa Mscislawska Corka Hetmana wielkiego Litewskiego Treorego Oginskego staroscina Tryska y Iodanska Pani Dzie dziczna Luezaga wieku 60 maiaca Z Xiezney Teofilii Matki Czartoryiskiey Splodzo na Roku Pan. 1760.

Іншыя партрэты

Яшчэ два партрэты вядомай мецэнаткі захоўваліся ў Віленскай абсерваторыі: у маладым і сталым узросце (абодва цяпер у Літоўскім мастацкім музеі); а над галоўным уваходам змяшчаўся барэльеф з яе партрэтам і манаграмай. Апроч таго, у аддзеле гравюр музея старажытнасцей у Вільні меўся партрэт А. Пузыны з лацінскім надпісам, у якім выказвалася ўдзячнасць езуіцкага калегіума.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Карціны 1760 года
Катэгорыя·Карціны паводле алфавіта
Катэгорыя·Партрэты
Катэгорыя·Лучай
Катэгорыя·Гісторыка-культурныя каштоўнасці Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік