«Партрэт Мікалая VIII Крыштафа Радзівіла Сіроткі» — карціна са збораў Нясвіжскага замка, напісаная ў 1733—1737 гадах. Захоўваецца ў калекцыі Нацыянальным музеі ў Варшаве (інв. MP 4488 MNW). Памер карціны — 140,5 × 106,5 см[1].
Партрэт князя Мікалая Крыштафа Радзівіла Сіроткі з серыі ў лаўровым вянку, які адрозніваецца ад іншых большымі памерамі. Захаваўся фотаздымак у Архіве галоўных старажытных актаў у Варшаве. Пасля 1939 г. трапіў у Мінск, адкуль вывезены ў Германію ў 1944 г. Вернуты ў Мінск з Цэнтральнага сховішча музейных фондаў прыгарадных палацаў (г. Пушкін) у 1948 г. Перададзены ў 1950 г. у Польшчу[1].