«Партрэт Караліны Радзівіл з Пацеяў» — карціна са збораў Нясвіжскага замка, напісаная ў 1733—1737 гадах. Захоўваецца ў калекцыі Нацыянальным музеі ў Варшаве (інв. MP 4479. MNW). Памер карціны — 110 × 71 см[2].
Партрэт Караліны Радзівіл з Пацеяў[d] адносіцца да серыі партрэтаў ў лаўровым вянку. Да 1939 г. у калекцыі князёў Радзівілаў у Нясвіжы (№ 141, на партрэце № 170 у інвентары 1834 г.; № 118 у інвентарах 1857 і 1883 гг.; № 138 у інвентары 1928 г.; № 202 у вопісе 1939 г.). Захоўваўся ў Вялікай сталовай зале (былой Гетманскай) у паўднёвай галерэі. Пасля 1939 г. трапіў у Мінск. У 1944 г. вывезены ў Германію. Вернуты ў Мінск з Берліна ў 1947 г. Перададзены ў Польшчу ў 1950 г. У акце перадачы памеры партрэта запісаны памылкова як 58×52[2].