Партрэт Аляксандра Хадкевіча - карціна невядомага мастака з Супрасльскага Дабравешчанскага манастыра, напісаная ў канцы XVI ст..
Карціна адлюстроўвае фундатара Супрасльскага Дабравешчанскага манастыра Аляксандра Хадкевіча. Фігура напісана на дошцы ў рост. Хадкевіч — сутулы, каржакаваты стары, з доўгай акладзістай барадой. Вытанчаныя рысы твару - высокі лоб, доўгі нос, рашучы погляд вялікіх вачэй — нагадваюць, з аднаго боку, біблейскі персанаж, з другога - абагульнены беларускі фальклорна-этнічны тып. Славяна-візантыйская іканапісная традыцыя праяўляецца ў статычнасці і застыласці постаці, нерухомасці позірку.