wd wp Пошук:

Парламенцкая асамблея Еўранэст

Парламенцкая асамблея Еўранэст (англ.: Euronest Parliamentary Assembly) — міжпарламенцкая ўстанова, якая аб’ядноўвае прадстаўнікоў Еўрапарламента і парламентаў краін-удзельніц Усходняга партнёрства. Створана з мэтай спрыяння палітычнай асацыяцыі і далейшай эканамічнай інтэграцыі паміж Еўрапейскім Саюзам і краінамі Усходняга партнёрства. Еўранэст робіць уклад ва ўмацаванне і развіццё Усходняга партнёрства, як установа, якая адказвае за парламенцкія кансультацыі, нагляд і кантроль.[1]

Устаноўчы акт Парламенцкай асамблеі Еўранэст падпісаны ў Брусэлі 3 мая 2011 года.[2]

Склад

Асамблея складаецца з дэлегацыі Еўрапарламента і дэлегацый краін-удзельніц Усходняга партнёрства (Арменія, Азербайджан, Грузія, Малдова, Украіна). Дэлегацыю Еўрапейскага парламента складаюць 60 еўрадэпутатаў, а дэлегацыі краін-удзельніц -10 прадстаўнікоў ад кожнай краіны.

Беларусь, якая з’яўляецца ўдзельніцай Усходняга партнёрства, не мае прадстаўнікоў у Асамблеі па палітычных прычынах, звязаных з падзеямі снежня 2010 года ў Мінску.[3]

Структура

Асамблея мае наступную структуру:

Таксама існуюць пасады двух сустаршыняў, якія кіруюць на пленарных паседжаннях.

Камітэты і працоўныя групы

Пастаянныя камітэты Асамблеі сустракаюцца двойчы на год. Адна з такіх сустрэч адбываецца паралельна з пленарнай сэсіяй. Працоўныя групы сустракаюцца пры неабходнасці.

Пастаянныя камітэты

Працоўныя групы

Зноскі

  1. http://www.euronest.europarl.europa.eu/euronest/cms/home Архівавана 15 сакавіка 2017.
  2. 1 2 http://www.euronest.europarl.europa.eu/euronest/webdav/site/mySite/shared/constituent_act/%D0%A3%D0%A7%D0%A0%D0%95%D0%94%D0%98%D0%A2%D0%95%D0%9B%D0%AC%D0%9D%D0%AB%D0%99%20%D0%90%D0%9A%D0%A2_RU.pdf Архівавана 15 сакавіка 2017.
  3. https://telegraf.by/2011/04/dakumenti_pa_stvarenn_eranest_padpshuc__bez_belarus
Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Еўрапейская палітыка
Катэгорыя·Еўрапейскі Саюз