У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Руфіні.
Паола Руфіні (італ.: Paolo Ruffini; 1765—1822) — італьянскі матэматык, доктар медыцыны; першы даказаў немагчымасць рашэння ў радыкалах алгебраічных ураўненняў вышэйшых ступеней, пачынаючы з 5-й. Гэты доказ, які стаў вяхой у гісторыі алгебры, быў выкладзены аўтарам у творы «Teoria generale delle equazioni, in cui si dimostra impossibile la soluzione algebraica delle equazioni generali di grado superiore al quarto» (Балоння, 1798).
Доказ Руфіні значна прасцейшы чым пазнейшы доказ Абеля. Памылковасць знойдзенага Вроньскім «агульнага рашэння ўраўненняў усіх ступеней» выклікала з боку Руфіні абвяржэнне ў форме мемуара: «Intorno al metodo generale, proposto dal Sig. Hoene Wronski onde risolvere le equazioni di tutti i gradi» (1816, «Memorie della Società Italiana», XVIII, 1820).
З твораў Руфіні, прысвечаных ураўненням вышэйшых ступеней, варта назваць наступныя:
і некаторыя інш.
Руффини, Паоло // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.) . — СПб., 1890—1907.
Тэмы гэтай старонкі (15):