wd wp Пошук:

Памела

Памела, Пампельмус (Citrus maxima, Citrus grandis) — від раслін з роду цытрусаў; гэтак жа называюцца і плады гэтай расліны.

Назва паходзіць ад англійскага слова pomelo, pummelo і pumelo. Гэта слова паходзіць ад нідэрландскага pompelmoes.

Біялагічнае апісанне

Памела — вечназялёнае дрэва вышынёй да 15 метраў з шарападобнай кронай. Лісце буйное, кветкі белыя, дыяметрам ад 3 да 7 см, адзіночныя або ад 2 да 10 у суквецці. Плод пакрыты тоўстай лупінай, падзелены на буйныя дзелькі, ушчыльненыя жорсткай перагародкай, усярэдзіне кожнай дзелькі можа быць семя. Колер спелых пладоў — ад бледна-зялёнага да жоўтага, па памеры яны буйнейшыя за грэйпфрут, адрозніваюцца ад яго таксама больш буйнымі, пругкімі валокнамі. Памела лічыцца самым буйным з цытрусавых. Маса плоду можа дасягаць 10 кілаграмаў, дыяметр — 30 сантыметраў. Лупіна звычайна тоўстая. Смак кіслява-салодкі з ноткамі горычы. Мякаць памела больш сухая, чым у іншых цытрусавых.

Каларыйнасць, хімічны састаў

Каларыйнасць 100 г мякаці плода — 25—39 ккал.

У пладах утрымліваецца:

Мінеральны састаў:

Вітамінавы комплекс:

Гл. таксама

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Садавіна
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы, дзе адсутнічае перанакіраванне з лацінскай назвы таксона
Катэгорыя·Рутавыя
Катэгорыя·Пладовыя дрэвы