У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Голуб. Палікарп Фаміч Голуб (люты 1891, в. Саколкі, Лагойскі раён — 15 жніўня 1977) — удзельнік барацьбы за Савецкую ўладу[1].
У 1910-12 гадах працаваў у Кранштацкай крэпасці(руск.) бел., удзельнічаў у рэвалюцыйным руху. З 1913 у арміі. Член КПСС з 1917 года. У 1917 вёў рэвалюцыйную прапаганду сярод салдат Заходняга фронта і сялян Барысаўскага павета[1].
Адзін з арганізатараў Чырвонай гвардзіі ў Беларусі. Камандзір чырвонагвардзейскай дружыны, накіраванай у кастрычніку 1917 бальшавікамі Беларусі на дапамогу рэвалюцыйнаму Петраграду, удзельнік штурма Зімняга палаца. Устанаўліваў Савецкую ўладу на Барысаўшчыне. Удзельнік Грамадзянскай вайны[1].
З 1924 начальнік міліцыі Барысаўскага, Бярэзінскага раёнаў[1].
Удзельнік партызанскага руху ў гады Вялікай Айчыннай вайны[1].