wd wp Пошук:

Палац Парламента

Палац Парламента (рум.: Palatul Parlamentului) у Бухарэсце (Румынія) — шматфункцыянальны будынак, дзе засядаюць абедзве палаты румынскага парламента. Паводле звестак Акадэміі сусветных рэкордаў, Палац — найвышэйшы грамадзянскі будынак з адміністрацыйнымі функцыямі, найбольш дарагі і цяжкі будынак сярод адміністрацыйных будынкаў[1].

Назва

Першапачаткова палац называўся Домам народа (Народным домам рум.: Casa Poporului або Домам Рэспублікі рум.: Casa Republicii), але ў посткамуністычную эпоху быў перайменаваны ў Палац Парламента. Нягледзячы на гэта, шмат хто называе яго ранейшым імем.

Апісанне

Памеры палаца — 270×240 м. Вышыня — 86 м. Падземная частка паглыблена на 92 м. У палацы 1100 пакояў, 12 паверхаў. 4 падземных узроўні пабудаваны і ўжо выкарыстоўваюцца і яшчэ 4 узроўні знаходзяцца на розных стадыях будаўніцтва. На будаўніцтва было выдаткавана каля 1 мільёна м³ мармуру, у асноўным з Рукшыцы, 3500 тон хрусталю (480 жырандоляў, 1409 столевых свяцільнікаў і люстэркаў), 700 тыс. тон сталі і бронзы для дзвярэй, вакон, жырандоляў і капітэляў. Было таксама выкарыстана 900 тыс. м³ драўніны для паркету і насценных панэляў (арэшнік, дуб, вішня, вяз, клён), 200 тыс. м² шарсцяных дываноў розных памераў. У палац нават былі прывезены варштаты, каб рабіць асобныя вялікія дываны прама на месцы[2]. Будынак палаца спалучае ў сабе элементы розных стыляў і не паддаецца дакладнай класіфікацыі.

Будаўніцтва

Палац быў распрацаваны архітэктарам Анчам Петрэску і будаваўся для камуністычнага рэжыму. Нікалае Чаўшэску назваў яго Народным домам (рум.: Casa Poporului)[3].

Палац быў пабудаваны на ўзгорку Спірый, забудова на якім для гэтага была часткова разбурана. Будаўніцтва пачалося 25 чэрвеня 1984 года. Будынак першапачаткова прызначаўся для штаб-кватэры асноўных дзяржаўных інстытутаў. Палац быў пабудаваны галоўным чынам з матэрыялаў румынскай вытворчасці. Падчас будаўніцтва ўзнік такі попыт на румынскі мармур, што нават надмагільныя камяні па ўсёй краіне рабілі з іншых матэрыялаў. Будаўніцтва запатрабавала знішчэнні пятай часткі гістарычнага цэнтра горада і выклікала шматлікія пратэсты, бо было разбурана мноства цэркваў. Будаўніцтва амаль завяршылася да часу звяржэння і пакарання смерцю Чаўшэску ў 1989 годзе. Некаторыя недаробкі ў палацы застаюцца і станам на 2015 год, фактычна цалкам яго будаўніцтва і аздабленне не завершаны.

Гісторыя

З 1996 года ў палац пераехала Палата дэпутатаў Румыніі, якая дагэтуль размяшчалася ў Палацы палаты дэпутатаў, а таксама Румынскі заканадаўчы савет і Румынскі савет па канкурэнцыі. У 2005 годзе да іх далучыўся Сенат, які пераехаў з будынку колішняга Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі.

У 2008 годзе у Палацы праходзіў 20-ы саміт НАТА.

Зноскі

  1. Largest administrative building(нявызн.), World Records Academy , стр. 1.
  2. Palatul Parlamentului / Casa Poporului(нявызн.) (недаступная спасылка) 1. miculparis.ro. Архівавана з першакрыніцы 1 сакавіка 2012. Праверана 12 чэрвеня 2014.

Спасылкі

Шаблон:Палацы і замкі Румыніі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Адміністрацыйныя збудаванні Румыніі
Катэгорыя·З’явіліся ў 1997 годзе
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Парламент Румыніі
Катэгорыя·Палацы Бухарэста
Катэгорыя·Сталінская архітэктура
Катэгорыя·Музеі Бухарэста
Катэгорыя·Збудаванні Румыніі ў стылі неакласіцызм