Палані́цкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Крычаўскага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — вёска Паланіца.
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Крычаўскага раёна Калінінскай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Магілёўскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Крычаўскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 24 чэрвеня 1960 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Лабковіцкага сельсавета[1].