wd wp Пошук:

Пакроў Прасвятой Багародзіцы

У гэтага тэрміна існуе і іншае значэнне, гл. Пакровы

Ікона «Пакроў Прасвятой Багародзіцы»
(Ноўгарад, 1401-1425 гг., ДТГ)

Пакроў Прасвятой Багародзіцы (Трэцяя Прачыстая, Пакровы) — свята, якое адзначаюць пераважна ва ўсходнеславянскім праваслаўі; у Беларускай Царкве лічыцца адным з Вялікіх свят. Мае нерухомы дзень святкавання — 1 кастрычніка паводле юліянскага календара (14 кастрычніка паводле новага стылю).

У аснове свята паданне пра з’яўленне Божай Маці ва Влахернскім храме ў Канстанцінопалі ў 910 годзе[1][2]. На Русі свята шырока адзначалі ў сялянскім побыце, увабраўшы ў сябе многія абрады старажытнаславянскіх восеньскіх святаў, што адзначалі заканчэнне працы ў полі.

З’яўленне Божай Маці

У 910 годзе, пры імператары Льве Мудрым і патрыярху Макарыі, візантыйская імперыя вяла вайну з сарацынамі - мусульманамі (у шэрагу крыніц — з плямёнамі русаў), і Канстанцінопалю пагражала небяспека.

У нядзелю 1 кастрычніка ў час усяночнага чування, калі Влахернская царква была перапоўнена людзьмі, якія маліліся, святы Андрэй, Хрыста дзеля юродзівы (Андрэй, які назіраў гэтае з’яўленне, быў славянінам, у маладосці трапіў у палон і быў прададзены ў Канстанцінопалі ў рабства мясцоваму жыхару Феагносту) а чацвёртай гадзіне ночы, падняўшы вочы да неба, убачыў Прасвятую Багародзіцу, што ішла па паветры і была асветленая нябесным святлом, акружаная ангеламі і святымі (Багародзіцу суправаджалі Іаан Хрысціцель і Іаан Багаслоў).

Асаблівасці багаслужэння

Багаслужэнне шмат у чым адпавядае Багародзічным двунадзясятым святам, хаця сам Пакроў з’яўляецца вялікім, а не двунадзясятым святам.

Народныя традыцыі

Асноўны артыкул: Пакровы На Русі — першае па-сапраўднаму восеньскае свята. З гэтага дня пачыналіся дзявочыя вячоркі і час восеньскіх вяселляў.

У народнай традыцыі ў гэты дзень адзначалася сустрэча Восені з Зімою, карані гэтага свята ідуць у глыбокую старажытнасць.

Саму назву народныя вераванні звязвалі з першым інеем, які “пакрываў” зямлю, паказваючы на блізкасць зімовых халадоў.

Прыкладна з гэтага часу пачыналі паліць печы ў хатах і ацяпляць жытло, пачыналі сваю працу ткачыхі і папрадухі.

Таксама са святам Пакроваў звязвалі і заканчэнне працы ў полі.

Зноскі

  1. Перевезенцев С. В. Покров Пресвятой Богородицы над Русью
  2. Димитрий Ростовский. Слово на Покров Пресвятой Богородицы

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Дзева Марыя
Катэгорыя·Восеньскія святы
Катэгорыя·Святы
Катэгорыя·Непераходныя святы
Катэгорыя·Вялікія святы
Катэгорыя·Святы паводле алфавіта
Катэгорыя·Народнае хрысціянства
Катэгорыя·Святы 14 кастрычніка