wd wp Пошук:

Падзенне метэарыта на Урале ў 2013 годзе

Падзенне метэарыта на Урале ў 2013 годзе — падзея, якая адбылася 15 лютага 2013 года. Палёт баліда назіралі ў Свярдлоўскай, Курганскай і Цюменскай абласцях Расіі, а таксама ў паўночных раёнах Казахстана. Метэарыт выбухнуў над Чалябінскам на вышыні 30-70 км прыкладна ў 09:20 па мясцовым часе і выбіў вокны ў будынку. Паводле ацэнкі вучоных Расійскай акадэміі навук, маса метэарыта склала 10 тон. Хуткасць баліда пры падзенні склала ад 20 да 70 кіламетраў у секунду.

З-за выбухнай хвалі пацярпелі каля 1,2 тыс. чалавек[1]. Шпіталяваны па розных даных ад больш за 40 да 112 чалавек[2]. Двое пацярпелых знаходзяцца ў рэанімацыі. Шмат траўмаў было ад выбітага шкла. Выбухная хваля пашкодзіла будынкі. Матэрыяльная шкода перавысіла мільярд рублёў па папярэдняй ацэнцы.[3] Быў уведзены рэжым надзвычайнай сітуацыі.

Некалькімі днямі раней, 11 лютага на Урале над тэрыторыяй Башкірыі таксама быў зафіксаваны пралёт буйнога баліда[4].

Зноскі

  1. Число пострадавших от метеорита возросло до 1,2 тысячи человек(нявызн.), Lenta.ru (15 лютага 2013). Праверана 15 лютага 2013.
  2. Обломки метеорита обнаружены в трех районах Южного Урала(нявызн.), Вести (15 лютага 2013). Праверана 15 лютага 2013.
  3. http://lenta.ru/news/2013/02/15/toll/
  4. Жыхары Башкірыі сталі сведкамі падзення метэарыта Архівавана 19 лютага 2013.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катастрофы ў Расіі
Вікіпедыя:Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катастрофы XXI стагоддзя
Гісторыя Чалябінскай вобласці
Артыкулы з дубліраванымі параметрамі шаблонаў
Люты 2013 года
Катастрофы 2013 года
2013 год у Расіі
Падзеі 15 лютага
Метэарыты