У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Лукомскі.
Павел Яўгенавіч Луко́мскі (11 (23) ліпеня 1899 — 8 красавіка 1974) — савецкі ўрач-тэрапеўт, кардыёлаг і педагог. Доктар медыцынскіх навук, прафесар. Акадэмік Акадэміі медыцынскіх навук СССР (1963). Заслужаны дзеяч навукі РСФСР (1967). Герой Сацыялістычнай Працы (1969).
П. Я. Лукомскі нарадзіўся ў мястэчку Сувораўскі штаб (у сучаснай Гродзенскай вобласці Беларусі). У 1923 годзе скончыў медыцынскі факультэт Маскоўскага ўніверсітэта. У 1923—1926 гг. праходзіў ардынатуру, пасля яе застаўся на кафедры шпітальнай тэрапіі. У 1927 годзе асістэнт, потым кіраўнік кафедры факультэцкай тэрапіі і прапеўдэтыкі ўнутраных хвароб, з 1943 г. прафесар. Да 1949 г. працаваў у Чалябінскім медыцынскім універсітэце. З 1949 г. загадчык кафедрай факультэцкай тэрапіі і адначасова галоўны тэрапеўт Міністэрства аховы здароўя СССР. З 1953 г. П. Я. Лукомскі — загадчык кафедрай шпітальнай тэрапіі 2-га Маскоўскага медыцынскага інстытута (сучасны Расійскі нацыянальны даследчы медыцынскі інстытут імя М. І. Пірагова).
Памёр П. Я. Лукомскі 8 красавіка 1974 г. Пахаваны на Новадзявочых могілках у Маскве.
П. Я. Лукомскаму належаць працы па этыялогіі гіпертанічнай хваробы, атэрасклерозу і іншых сардэчна-сасудзістых захворванняў. Апублікаваў больш за 170 навуковых прац, у т.л. 4 манаграфіі. Узначальваў Навуковы Савет па сардэчна-сасудзістым захворванням пры Прэзідыуме Акадэміі медыцынскіх навук СССР. З’яўляўся адным з арганізатараў і першым старшынёй Усесаюзнага кардыялагічнага таварыства, з 1966 года — галоўным рэдактарам часопіса «Кардыялогія».