У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Чухрай.
Павел Рыгоравіч Чухрай (руск.: Па́вел Григо́рьевич Чухра́й, нар. 14 кастрычніка 1946) — савецкі і расійскі кінарэжысёр, сцэнарыст, акцёр, аператар, кіраўнік секцыі рэжысуры Расійскай Акадэміі кінематаграфічных мастацтваў, член праўлення кінастудыі «Масфільм», член Еўрапейскай Акадэміі кіно і тэлебачання. Народны артыст Расійскай Федэрацыі (2006), лаўрэат Прэміі Ленінскага камсамола.
Намінант на прэмію «Оскар» у катэгорыі «Лепшы фільм на замежнай мове», намінант на прэмію Асацыяцыі замежнай прэсы Галівуда «Залаты глобус» у катэгорыі «Лепшы фільм на замежнай мове», намінант на прэмію «Фелікс», намінант на прэмію «Гоя» у катэгорыі «Лепшы еўрапейскі фільм».
У верасні 2020 года падпісаў ліст у падтрымку акцый пратэсту ў Беларусі ў сувязі з фальсіфікацыяй прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі 2020 года[3].