wd wp Пошук:

Павел Пятровіч Дземідовіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Дземідовіч. Павел Пятровіч Дземідовіч (29 чэрвеня (10 ліпеня) 1871, в. Мікалаеўшчына Мінскага павета, цяпер Стаўбцоўскі раён Мінскай вобласці — 7 сакавіка 1931, Мінск; Псеўданімы і крыптанім: Белорусс; Дачник; Д.) — беларускі этнограф, фалькларыст, краязнавец, педагог.

Біяграфія

Верагодна, брат А. Дземідовіча. Скончыў Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю (1890), Віленскі настаўніцкі інстытут (1897). Настаўнічаў у Мінскім і Навагрудскім паветах. Выкладаў у Выбаргскай настаўніцкай семінарыі і на настаўніцкіх курсах у Выбаргу і Юр’еве (цяпер Тарту). З 1908 г. супрацоўнік аддзялення этнаграфіі Таварыства аматараў прыродазнаўства, антрапалогіі і этнаграфіі пры Маскоўскім універсітэце. Публікаваўся ў выданнях «Виленский вестник», «Этнографическое обозрение», «Живая старина». З 1915 настаўнік у Віцебску. З 1919 у Мінску; арганізатар і загадчык беларускай гімназіі. У ліп. 1920 — вер. 1921 у Наркамаце асветы БССР. З 1921 выкладчык Мінскага інстытута народнай адукацыі. Арыштаваны ў лютым 1921 г. па абвінавачанні ў антысавецкай дзейнасці. З 1922 выкладаў у сярэдніх школах Мінска. З 1925 член этнаграфічнай секцыі Інбелкульта. Частку сваіх збораў перадаў М. Доўнар-Запольскаму. Спадчына П. Дземідовіча выкарыстана пры падрыхтоўцы выданняў «Легенды і паданні» (1983), «Земляробчы каляндар» (1990) серыі «Беларуская народная творчасць».

Верагодна, меў сына Паўла.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі 7 сакавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мікалаеўшчыне (Стаўбцоўскі раён)
Катэгорыя·Этнографы Беларусі
Катэгорыя·Памерлі ў 1931 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Віленскага настаўніцкага інстытута
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выкладчыкі БДПУ імя Максіма Танка
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Нясвіжскай настаўніцкай семінарыі
Катэгорыя·Фалькларысты Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Краязнаўцы Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 11 ліпеня
Катэгорыя·Педагогі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1871 годзе
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута беларускай культуры
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 ліпеня