wd wp Пошук:

Павел Паўлавіч Бурачэўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Бурачэўскі. Павел Паўлавіч Бурачэўскі (20.9(2.10).1898, в. Даманава, Вілейскі павет Віленская губерня, цяпер Вілейскі раён, Мінская вобласць — 24.11.1937, Мінск, НКУС), дзяржаўны дзеяч БССР, муж Ксеніі Бурачэўскай і бацька Тамары Бурачэўскай[1].

Біяграфія

З беларускай сялянскай сям’і. Працоўную дзейнасць пачаў у 13 гадоў. Летам пасвіў жывёлу, а зімой працаваў на чыгунцы і лесараспрацоўках. У 1915 апынуўся ў Петраградзе. Працаваў на чыгуначным вакзале, вечарамі на працягу 2,5 гадоў вучыўся на агульнаадукацыйных курсах. У 1916—17 удзельнічаў у забастоўках, дэманстрацыях, ліпеньскіх і кастрычніцкіх падзеях 1917, выконваў даручэнні бальшавіцкай партыі[1].

Са снежня 1917 справавод у Петраградскім камісарыяце па ліквідацыі судовых органаў, затым у натарыяльным архіве Петраградскага акруговага суда[1].

З лістапада 1918 на Заходнім фронце. Пасля адступлення войск Кайзераўскай Германіі інструктар-арганізатар па аднаўленні савецкай улады ў Полацкім, Ашмянскім і Вілейскім паветах[1].

З мая 1919 у палітаддзеле 16-й арміі. Удзельнічаў у баях супраць палякаў, быў захоплены ў палон. Легіянеры прыгаварылі Бурачэўскага да расстрэлу, але яму пашчасціла ўцячы. Устанавіў сувязі з агентурным аддзелам Палітупраўлення Заходняга фронта. У красавіку 1920 у партызанскім атрадзе, які дзейнічаў супраць польскіх захопнікаў, затым на падпольнай рабоце за лініяй фронту, на акупаванай тэрыторыі[1].

З верасня 1920 на партыйнай і савецкай рабоце ў Ігуменскім павеце (цяпер Чэрвеньскі раён), у кааператыўных органах у Пухавічах і Мар’інай Горцы. У сакавіку 1924 у Полацкім акруговым спажыўсаюзе, затым старшыня Барысаўскага акрспажыўсаюза, у Белкаапсаюзе ў Мінску, у спажывецкай кааперацыі ў Оршы і Магілёве. З 1932 у ЦК КП(б)Б, загадчык сектара (аддзела) рабочага забеспячэння. З 1933 у Дрысе сакратар райкама партыі, з лютага 1935 першы сакратар Дрысенскага РК КП(б)Б. У тым жа годзе пераведзены ў ЦК Кампартыі Беларусі і прызначаны загадчыкам аддзела савецкага гандлю[1].

З лютага 1936 наркам аховы здароўя БССР[1].

Арышт

Арыштаваны 26.7.1937. У сувязі з арыштам выключаны з ЦК КП(б) Беларусі і з партыі. 24.11.1937 тройкай НКВД асуджаны «як член права-трацкісцкай тэрарыстычнай арганізацыі, які праводзіў шкодніцкую работу ў наркамаце аховы здароўя БССР» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 6.4.1957 ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда БССР. Асабовая справа Б. № 10727-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі[1].

Сям’я

Быў жанаты, гадаваў дваіх дзяцей[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 БУРАЧЭЎСКІ Павел Паўлавіч

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Памерлі ў 1937 годзе
Катэгорыя·Народныя камісары аховы здароўя БССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1898 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 кастрычніка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Постаці беларускай аховы здароўя
Катэгорыя·Дзяржаўныя дзеячы БССР
Катэгорыя·Памерлі 24 лістапада
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Асобы