wd wp Пошук:

Павел Кірылавіч Белавусаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Белавусаў. Павел Кірылавіч Белавусаў (28 жніўня 1915, г. Такмак, Таўрычаская губерня, Расійская імперыя — 21 лістапада 1980) — беларускі скульптар.

Біяграфія

Нарадзіўся 28 жніўня 1915 года ў г. Такмак Таўрычаскай губерні (цяпер — Украіна).

У 1939 годзе скончыў Варашылаўградскае мастацкае вучылішча. Вучыўся ў В. Федчанкі. У гады Вялікай Айчыннай вайны П. Белавусаў знаходзіўся ў радах Чырвонай Арміі. У 1960 годзе пераехаў у Мінск. Працаваў ва Упраўленні аддзелачных работ, спецыялізаваўся ў галіне архітэктурна-дэкаратыўнай скульптуры. Пад яго кіраўніцтвам брыгада скульптараў у складзе С. Адашкевіча, А. Заспіцкага, В. Палійчука стварыла шэраг рэльефаў і статуй, якія ўпрыгожваюць фае і залы Мінскага сувораўскага вучылішча, будынкі на Прывакзальнай плошчы і іншыя адміністрацыйныя і жылыя пабудовы Мінска. У рэспубліканскіх і ўсесаюзных мастацкіх выстаўках стаў удзельнічаць з 1951 года. У гэтым жа годзе быў прыняты ў члены Беларускага саюза мастакоў.

Памёр 21 лістапада 1980 года.

Творчасць

Мемарыял Воінскай Славы каля в. Лудчыцы

Працаваў у манументальнай і станковай скульптуры ў жанрах фігуратыўнай кампазіцыі і партрэта. Адной з вядучых тэм творчасці П. Белавусава стала ваенная тэма. Сярод работ гэтай тэматыкі — «Партызан на допыце» (1952), «Аб сябрах-аднапалчанах» (1955), «Пісьмо» (1957), «Апошні бастыён» (1958), «Салдаты. 1941 год» (1969) і інш. Павел Белавусаў з’яўляецца таксама аўтарам помніка воінам Савецкай Арміі і партызанам у в. Сінягова Старадарожскага раёна Мінскай вобласці (1962), помніка партызанскай брыгадзе «Жалязняк» у Бягомлі (1967), Мемарыяла Воінскай Славы каля в. Лудчыцы Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці (1984, усе ў суаўтарстве).

Сярод іншых твораў — кампазіцыі «Варатар» (1957), «Мінчанка» (1958), «Мантажнікі» (1960), «Хірург» (1962), «А маці ўсё чакаюць» (1975) і інш.

Помнік Леніну ў Бабруйску

Працаваў скульптар і ў партрэтным жанры. Ім створаны партрэты У. Маякоўскага (1957), Я. М. Свярдлова (1963), У. І. Леніна (1967, 1973), С. Ясеніна (1973), Ю. Смірнова, Героя Савецкага Саюза А. Р. Саенкі (абодва 1975) і інш.

Характэрызуючы адметныя рысы творчасці майстра, спецыялісты адзначаюць, што лепшыя творы П. Белавусава вылучаюцца ўнутранай дынамікай, пластычнасцю формы, лаканічнасцю выяўленчых сродкаў.

Творы П. К. Белавусава знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, фондах Беларускага саюза мастакоў.

Узнагароды

У 1986 годзе П. Белавусаў у складзе аўтарскага калектыву за стварэнне Мемарыяла Воінскай Славы «Лудчыцкая вышыня» ўзнагароджаны Дзяржаўнай прэміяй БССР (пасмяротна).

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 жніўня
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі БССР
Катэгорыя·Памерлі ў 1980 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Запарожскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Члены Саюза мастакоў Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1915 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Скульптары Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Памерлі 21 лістапада