wd wp Пошук:

Павел Когаўт

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Когаўт.

Па́вел Ко́гаўт (чэшск.: Pavel Kohout; 20 ліпеня 1928, Прага) — чэшскі пісьменнік, драматург. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Аўстрыі (1977).

Біяграфія

Працаваў у 19491950 гадах культурным аташэ ў Маскве, галоўны рэдактарам гумарыстычнага часопіса «Dikobraz»(чэшск.) бел. («Дзікабраз»). Друкуецца з 1950 года. Удзельнік дысідэнцкага руху 19601970-х г. З 1979 года ў Аўстрыі.

Творчасць

Аўтар зборнікаў палітычных і лірычных вершаў «Вершы і песні» (1952), «Час кахання і барацьбы» (1954). Крытычны пафас характэрны для п’есы «Такое каханне» (1957; паст. Гродзенскім абласным драматычным тэатрам і Беларускім тэатрам імя Я. Коласа ў 1958, Магілёўскім абласным драматычным тэатрам у 1962), сатырычнага рамана «Катыня» (1978), аўтабіяграфічных раманаў «З дзённіка контррэвалюцыянера» (1969), «Дзе закапаны сабака» (1987); маральная праблематыка ў п’есах «Добрая песня» (1952), «Жнівень, жнівень, жнівень» (1968). Аўтар п’ес «Марыя ў змаганні з анёламі» (1981), «Ecce Constantia» (паст. 1990), рамана «Канец вялікіх канікулаў» (1990), сатырычных апавяданняў, артыкулаў пра літаратуру і тэатр.

Пераклады

На беларускую мову паасобныя вершы Когаўта пераклаў М. Калачынскі.

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118713655 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 26 красавіка 2014.
  2. Pavel Kohout // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  4. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  5. COURAGE Registry

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1928 годзе
Катэгорыя·Пісьменнікі Чэхіі
Катэгорыя·Члены Камуністычнай партыі Чэхаславакіі
Катэгорыя·Драматургі Чэхіі
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Празе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Камандоры ордэна За заслугі перад ФРГ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Выпускнікі Карлава ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Дысідэнты Чэхаславакіі
Катэгорыя·Члены Нямецкай акадэміі мовы і паэзіі
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 ліпеня