У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Барэйша. Павел Генадзевіч Барэйша (нар. 16 лютага 1991, Гродна, Гродзенская вобласць[1]) — беларускі лёгкаатлет. Спецыялізуецца ў кіданні молата. Майстар спорту Беларусі міжнароднага класа.
Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі 2016 года ў кіданні молата з вынікам 78,60 м[2].
На Летніх Алімпійскіх гульнях 2016 года заняў 13 месца ў кіданні молата з вынікам 73,33 м[2].
На Чэмпіянаце Еўропы 2016 года заняў 14 месца ў кіданні молата з вынікам 72,19 м[2].