wd wp Пошук:

Павел Восіпавіч Баброўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Баброўскі. Павел Восіпавіч Баброўскі (21 сакавіка (2 красавіка) 1832, маёнтак Вака каля Вільні — 3 (16) лютага 1905) — расійскі генерал ад інфантэрыі, сенатар, гісторык і этнограф[1].

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1832 годзе ва ўніяцкай[2] сям’і прафесара Віленскага ўніверсітэта, доктара філасофіі і магістра права Восіпа Кірылавіча Баброўскага, і Марыі Паўлаўны (у дзявоцтве Кунаховіч) з-пад Драгічына. Пляменнік славіста Міхаіла Баброўскага. Бацька неўзабаве памёр, і маці вымушаная была закласці маёнтак і з двума сынамі пераехала ў вёску Абруб каля Стараволі.

Пачатковую адукацыю атрымаў пад кіраўніцтвам свайго дзядзькі М. К. Баброўскага, вядомага вучонага. Byчыўся ў Пружанскім дваранскім вучылішчы i Полацкім кадэцкім корпусе[1] (1844—49). Скончыў Дваранскі полк (Канстанцінаўскае ваеннае вучылішча, 1851), Мікалаеўскую акадэмію Генеральнага штаба (1857)[1]. У 1853—1854 удзельнічаў у вайне з Турцыяй, у 1869—1875 гадах на штабных пасадах. Быў начальнікам некалькіх юнкерскіх вучылішчаў, у 1875—1897 — начальнік Ваенна-юрыдычнай акадэміі[1]. Стаўшы начальнікам Ваенна-юрыдычнай акадэміі, Баброўскі правёў у 1878 г. яе рэформу, шмат зрабіў для пераходу ад руцінай школы да навукова-адукацыйнай установу, якая адпавядала б сучасным патрабаванням, запрасіў у штат такіх юрыстаў, як Няклюдаў і Кавелін. У пач. 1890-х П. Баброўскі быў прызначаны сенатарам і прысутнічаў да самай смерці ў судовым дэпартаменце Сената, не пакідаючы сваіх навукова-літаратурных заняткаў. Ваенна-юрыдычная акадэмія абрала яго ганаровым членам. Быў сябрам-супрацоўнікам Рускага геаграфічнага таварыства[1].

У апошнія гады жыцця моцна хварэў. Памёр 16 лютага 1905 года ў Пецярбургу. Пахаваны ў маёнтку Макулі Ковенскай губерні.

Навуковая дзейнасць

3 1859 г. рэдактар (кіраўнік выдання) працы па гісторыі Гродзеншчыны і Беласточчыны — асноўнай крыніцы пра Беласточчыну перад 1863 — «Матэрыялы для геаграфіі і статыстыкі Расіі, сабраныя афіцэрамі Генеральнага штаба. Гродзенская губерня[1]» (ч. 1—2 i дадаткі ў 2 т., 1863), у працы пададзены звесткі па гаспадарцы, этнаграфіі, асвеце, пра гарады і мястэчкі губерніі[1]. Аўтар даследванняў «Ваеннае права ў Расіі пры Пятру Вялікім» (СПб., 1882—1898) і гісторыі палкоў лейб-Эрыванскага (Бутырскага) і Праабражэнскага (у 11 т.). Таксама П. Баброўскаму належыць шэраг іншых прац па ваенным праве, па ваеннай статыстыцы і гісторыі, у т. л. царкоўнай: «Юнкерскія вучылішчы» (СПб., 1872—1876); «Паходжанне артыкула ваеннага і адлюстраванне працэсаў Пятра Вялікага па статуце ваенным 1716 г.» (СПб., 1881), «Лёс Супрасльскага рукапісу…» (1887), «Яшчэ нататкі пра Супрасльскі рукапіс» (1888), «Руская грэкауніяцкая царква ў цараванне імператара Аляксандра I» (1890), «Міхаіл Кірылавіч Баброўскі» («Руская Даўніна», 1889). Аўтар гісторыкакраязнаўчых нарысаў пра Гродна, Слонім, Зэльву i інш. Архіў П. Баброўскага захоўваецца ў Дзяржаўнай публічнай бібліятэцы імя Салтыкова Шчадрына ў Санкт-Пецярбургу.

Добра ведаў беларускую мову, захапляўся гісторыяй роднага края і ўніяцкай царквы (у 1839 сям’я перайшла ў праваслаўе).

Агулам напісаў больш за 100 прац па гісторыі, правазнаўстве, археаграфіі, геаграфіі, біялогіі, педагогіцы, этнаграфіі, статыстыцы, эканоміцы, краязнаўстве. Архіў Паўла Баброўскага захоўваецца ў Дзяржаўнай публічнай бібліятэцы імя Салтыкова-Шчадрына ў Санкт-Пецярбургу.

Сям’я

Жонка — Марыя Васільеўна (у дзявоцтве Панцялеева). Мелі шасцёра дзяцей, у тым ліку трох сыноў (Сяргея, Міхаіла і Васіля), якія таксама сталі вайскоўцамі. Аднак з дачок, Яўгенія, стала мастачкай.

Бібліяграфія

Каб пераканацца, да якога племені належаць жыхары пэўнай краіны, самым дакладным і практычным спосабам з’яўляецца найперш мова, а за ёй і іншыя жыццёвыя з’явы, таму што мова — гэта як родавы герб, пакінуты чалавеку яго продкамі, яго карэнным племенем, гэта люстэрка, у якім найвыразней адбіваецца маральны характар і нават уся гісторыя народу, мова жыве разам з народам, разам з ім развіваецца і памірае…

Павел Баброўскі[2].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 7 Бобровский Павел Осипович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 62. — 737 с.
  2. 1 2 Наталля Пракаповіч. Генерал-навуковец з Абруба // Раённыя будні. — 11 красавіка 2012. — № 29 (9475). — С. 5.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (29):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі Мікалаеўскай ваеннай акадэміі
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 красавіка
Катэгорыя·Удзельнікі Крымскай вайны
Катэгорыя·Выпускнікі Канстанцінаўскага артылерыйскага вучылішча
Катэгорыя·Памерлі ў Санкт-Пецярбургу
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Віленскім павеце (Расійская імперыя)
Катэгорыя·Пахаваныя ў Зарасайскім раёне
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святой Ганны 2 ступені
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў 1905 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Белага арла (Расійская імперыя)
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Уладзіміра 3 ступені
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святой Ганны 3 ступені
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1832 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Полацкага кадэцкага корпуса
Катэгорыя·Гісторыкі Беларусі
Катэгорыя·Гісторыкі Расіі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Уладзіміра 2 ступені
Катэгорыя·Генералы Расійскай імперыі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святой Ганны 1 ступені
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Станіслава 1 ступені
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Станіслава 2 ступені
Катэгорыя·Памерлі 16 лютага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Сенатары Расійскай імперыі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Уладзіміра 4 ступені