wd wp Пошук:

Павел Васільевіч Афанасьеў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Афанасьеў. Па́вел Васі́льевіч Афана́сьеў (1 кастрычніка 1910, в. Сіста-Палкіна, Пецяргофскі павет, Санкт-Пецярбургская губерня — 13 верасня 1987) — беларускі савецкі дзяржаўны і палітычны дзеяч, міністр сувязі БССР (1955—1980).

Біяграфія

Нарадзіўся 1 кастрычніка 1910 года ў в. Сіста-Палкіна Пецяргофскага павета Санкт-Пецярбургскай губерні (цяпер Ленінградская вобласць Расіі).

Працоўную дзейнасць пачаў у 1929 годзе манцёрам, станцыйным механікам Базавай тэлефоннай станцыі Галоўваенпорта ў г. Кранштаце.

У 1937 годзе скончыў Ленінградскі электратэхнічны інстытут сувязі. З 1937 года працаваў у Наркамаце сувязі СССР, з 1942 года — у Вялікабрытаніі, спачатку інжынер, пасля галоўны інжынер у гандлёвым прадстаўніцтве СССР па прыёмцы абсталявання сувязі. З лютага 1946 па кастрычнік 1948 года працаваў галоўным інжынерам Цэнтральнага упраўлення магістральных сувязей Мінсувязі СССР. З 1948 па 1955 год працаваў начальнікам Галоўнага упраўлення міжгародняй тэлефоннай сувязі Мінсувязі СССР.

З 11 лютага 1955 па 22 студзеня 1980 года — Міністр сувязі БССР.

Абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР (1959—1975), член ЦК КПБ (1960—1966).

Памёр 13 верасня 1987 года. Пахаваны ў Мінску.

Узнагароды

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (25):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1910 годзе
Катэгорыя·Заслужаныя сувязісты Беларускай ССР
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Санкт-Пецярбургскага электратэхнічнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 6-га склікання
Катэгорыя·Нарадзіліся ў СССР
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Міністры сувязі БССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 кастрычніка
Катэгорыя·Памерлі ў 1987 годзе
Катэгорыя·Памерлі 13 верасня
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 8-га склікання
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 5-га склікання
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 7-га склікання
Катэгорыя·Пахаваныя ў Мінску
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ленінградскай вобласці
Катэгорыя·Члены ЦК КПБ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Санкт-Пецярбургскай губерні
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 9-га склікання