wd wp Пошук:

Павел Аляксеевіч Матусевіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Матусевіч. Павел Аляксеевіч Матусе́віч[1] (нар. 15 ліпеня 1930) — вучоны ў галіне хіміі высокамалекулярных злучэнняў, доктар хімічных навук (1990).

Біяграфія

Нарадзіўся ў Давыд-Гарадку (зараз у Столінскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі). У 1947 годзе скончыў сярэднюю школу[2]. У 1955 годзе скончыў хімічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, у 1961 годзе — аспірантуру пры кафедры арганічнай хіміі. Працаваў ва ўніверсітэце ў 1958—1994[1] гг. У 1966 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю[3]. У 1978—1989[1] гг. загадваў створанай ім[3] лабараторыяй мадыфікацыі і стабілізацыі палімераў Навукова-даследчага інстытута фізіка-хімічных праблем БДУ.

Навуковая дзейнасць

П. А. Матусевічу належаць навуковыя працы па сінтэзе і даследаванні фізіка-хімічных уласцівасцей сінтэтычных палімераў. Займаўся вывучэннем рэакцыйнай здольнасці біфункцыянальных фенолаў і іх хіноідных вытворных[3]. Распрацаваў новы клас стабілізатараў і мадыфікатараў, якія ахоўваюць палімеры ад старэння. Таксама ён стварыў біялагічна актыўныя лекавыя прэпараты і распрацаваў шэраг прыбораў і прылад, выкарыстоўваемых у даследаваннях палімераў[3].

Аўтар больш за 130 навуковых прац, у тым ліку 40 аўтарскіх пасведчанняў[3]. Кіраваў падрыхтоўка 3-х кандыдатаў навук.

Член Рэспубліканскага навуковага савета па выкарыстанню палімерных матэрыялаў ў народнай гаспадарцы, вучонага Савета па абароне дысертацый у Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце[3].

Узнагароды

Зноскі

  1. 1 2 3 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 10: Малайзія — Мугаджары.
  2. Сайт ДУА «Сярэдняя школа № 1 г. Давыд-Гарадка»(недаступная спасылка)(руск.)
  3. 1 2 3 4 5 6 7 Матусевич Павел Алексеевич // История БГУ(руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Выпускнікі хімічнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Хімікі Беларусі
Катэгорыя·Выкладчыкі БДУ
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 ліпеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Давыд-Гарадку
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Дактары хімічных навук
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «50 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1930 годзе
Катэгорыя·Хімікі СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»