wd wp Пошук:

О. Генры

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Генры.

О. Ге́нры (англ.: O. Henry), сапраўднае імя Уі́льям Сі́дні По́ртэр (англ.: William Sydney Porter; 11 верасня 1862, Грынсбара, Паўночная Караліна, ЗША — 1910) — амерыканскі пісьменнік, празаік, аўтар папулярных навел, якія характарызуюцца тонкім гумарам і нечаканымі развязкамі.

Біяграфія

Маці памерла, калі яму было тры гады. Бацька-лекар пасля смерці жонкі ператварыўся ў апівоха. Ва ўзросце дваццаці гадоў Уільям пераехаў у Тэхас і пасяліўся ў Осціне. Рабіў аптэкарам, фермерам, гандляром і інш., затым уладкаваўся касірам у Першы нацыянальны банк, адначасова займаючыся журналістыкай. У ліпені 1887 ажаніўся з Атол Эстэ. У 1896 годзе, падазраваны ў растраце, уцёк у Гандурас, дзе чакаў прыезду жонкі з дачкой. Але Атол памірала ад сухотаў, і ў 1897 Портэр вярнуўся ў Осцін. Праз год яго прызналі вінаватым і прысудзілі да пяці гадоў зняволення (усяго ён адбыў за кратамі тры з паловай гады).

Выконваючы абавязкі турэмнага фармацэўта, Портер атрымаў магчымасць заняцца літаратурай і пачаў друкавацца пад псеўданімам О. Генры (імя вядомага французскага фармацэўта). Першы свой аповед пад гэтым псеўданімам — «Калядны падарунак па-мексіканску», надрукаваны ў 1899 у «Часопісе Маклюра» (McClure’s Magazine), — ён напісаў у турме.

Калі ў ліпені 1901 Портэр выйшаў на волю, у яго ўже была свая чытацкая аўдыторыя. Ён перабраўся ў Нью-Ёрк. Самымі прадуктыўнымі былі 1904-05 гады, калі ён пісаў па аповедзе за дзень для Sunday World, ахвяруючы мастацкай праўдай на карысць забаўляльнасці.

У 1907 пісьменнік ажаніўся ў другі раз, але на той час ён ужо быў пад уладаю алкаголю, і шлюб неўзабаве распаўся. Памёр у Нью-Ёрку 5 чэрвеня 1910 года.

Творчасць

Дзеянне сатырычнага рамана ў навелах «Каралі і капуста» (Cabbages and Kings, 1904) адбываецца ў Цэнтральнай Амерыцы, зборніка «Сэрдца Захаду» (The Heart of the West, 1907) — на тэхаскіх ранча, а «Голас вялікага гораду» (The Voice of the City, 1908) — у Нью-Ёрку. У зборнік «Чатыры мільёны» (The Four Million, 1909) увайшлі такія аповеды, як «Дары мудрацоў» (The Gift of the Magi), «Пакой пад дахам» (The Furnished Room), «Стралок і скарбы» (Mammon and the Archer).

Творы О. Генры адметныя вынаходніцкай фабулай, нечаканымі развязкамі, насмешлівым гумарам. Яны ствараюць казачна-авантурную эпапею амерыканскага жыцця, поўную дакладных бытавых прыкметаў і трапных сацыяльных назіранняў. Тыповы герой О. Генры — «маленькі амерыканец» з яго правам на шчасце.

У зборнік «Постскрыптумы» (Postscripts), выдадзены ўжо пасля смерці О. Генры, увайшлі фельетоны, накіды і гумарыстычныя нататкі, напісаныя ім для газеты Post (Х’юстан, штат Тэхас, 1895-96). Агулам О. Генры напісаў 273 апавяданні; поўны збор яго твораў складае 18 тамоў.

Беларускія пераклады

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Henry, O. // The Enciclopædia Britannicа: New Volumes — 12 — London, NYC: 1922.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #118639536 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  4. Левидова И. М. О. Генри // Краткая литературная энциклопедия — М.: Советская энциклопедия, 1962. — Т. 5.
  5. Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #118639536 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  6. Падарунак на Каляды: зборнік святочнага апавядання / Укладанне Ганна Янкута. — Мінск : Кнігазбор, 2014. — 196 с. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»; Бібліятэка часопіса «ПрайдзіСвет» «PostScriptum»). — ISBN 978-985-7119-15-8

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Пісьменнікі ЗША XX стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Паўночнай Караліне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Нью-Ёрку
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ад цырозу печані
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Асобы, вядомыя пад літаратурнымі псеўданімамі
Катэгорыя·Пахаваныя ў ЗША
Катэгорыя·Празаікі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1862 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1910 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Навелісты
Катэгорыя·Злачынцы ЗША
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 5 чэрвеня
Катэгорыя·Нарадзіліся 11 верасня