wd wp Пошук:

Оўайн ап Хівел

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Оўайн. Оўайн ап Хівел (вал.: Owain ap Hywel, памёр у 987) — кароль Дэхейбарта і Повіса (950—987), сын Хівела Добрага і яго жонкі Элен[1].

Біяграфія

Пасля смерці Хівела Добрага Дэхейбарт быў паасобны паміж яго сынамі — Родры, Эдвінам і Оўайнам. Пры гэтым яны не змаглі ўтрымаць у руках Гвінед, які належаў іх бацьку. У 952 годзе на Дэхейбарт напалі Іяга і Іеяў. У адказ на гэта ў 954 годзе браты Эдвін і Оўайн (Родры памёр за год да гэтай падзеі) здзейснілі паход на Гвінед і дасягнулі Конві, але былі разбіты ў бітве пры Ланрусце.

Пасля смерці Эдвіна пазней у гэтым жа годзе, Оўайн стаў кіраваць Дэхейбартам аднаасобна, але пры гэтым ён быў яшчэ і каралём Повіса. Адмовіўшыся ад заваявання Гвінеда, Оўайн накіраваў свае сілы на ўсход. Тройчы (у 960, 970 і 977 гадах) Оўайн нападаў на Маргануг, але няўдала. Пастарэўшы, Оўайн перадаў (магчыма, нефармальна) уладу свайму старэйшаму сыну Эйніяну, але падчас набегу на Гвент у 984 годзе той загінуў.

Оўайн памёр у 987 годзе, пакінуўшы трон малодшаму сыну Марэдыду, які адным-двума гадамі раней захапіў нарэшце Гвінед.

Падчас кіравання Оўайна, каля 954 года, былі складзены Аналы Камбрыі — важная крыніца па гісторыі Брытаніі V—X стагоддзяў.

Зноскі

  1. 1 2 WALES, KINGS & PRINCES:KINGS of GWYNEDD, descendants of OWAIN ap Hywel KING of GWYNEDD

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Кіраўнікі Еўропы X стагоддзя
Катэгорыя·Памерлі ў 988 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 987 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кіраўнікі каралеўства Повіс
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў X стагоддзі
Катэгорыя·Кіраўнікі каралеўства Дэхейбарт