wd wp Пошук:

Отфрыд Пройслер

О́тфрыд Про́йслер (ням.: Otfried Preußler; 20 кастрычніка 1923, Рэйхенберг, Першая Чэхаславацкая Рэспубліка18 лютага 2013, Прын-ам-Хімзэ) — нямецкі дзіцячы пісьменнік, па нацыянальнасці — лужычанін (лужыцкі серб). Найбольш вядомыя творы: «Маленькая Баба-Яга», «Маленькі Прывід», «Маленькі Вадзянік» і «Крабат, ці Легенды старога млына».

Біяграфія

Нарадзіўся ў 20 кастрычніка 1923 года ў Рэйхенбергу (Паўночная Багемія). Бацька Отфрыда захапляўся гісторыяй роднага краю і прывіў гэту любоў сыну. Пасля заканчэння школы Пройслер быў адпраўлены ваяваць на Усходні Фронт, а ў 1944 годзе лейтэнантам трапляе ў савецкі палон. Вярнуўшыся ў 1949 годзе з палону, адшуквае сваіх родных і нявесту, з якой ён у тым жа годзе ажаніўся. Больш за дваццаць гадоў (да 1970 года) працуе настаўнікам і дырэктарам школы ў Баварыі. У гэты ж час пачынае пісаць казкі «Маленькі вадзянік», «Маленькая Баба-Яга», «Маленькі прывід», вельмі нетрадыцыйныя для нямецкай дзіцячай літаратуры — у яго творах па вызначэнні злыя героі выступаюць у ролях станоўчых. Аднак вяршыняй пісьменніцкага майстэрства для Пройслера стала казка «Крабат, ці Легенды старога млына», напісаная па матывах легенд лужыцкіх сербаў, заходнеславянскай народнасці, што пражывае на ўсходзе Германіі па берагах Шпрэе.

Усяго Пройслерам напісана 32 кнігі, якія перакладзены каля 275 разоў на 55 моў свету і атрымалі розныя прэміі. Сумарны тыраж яго кніг дасягае 55 мільёнаў асобнікаў.

Пройслер жыў і працаваў у Гайдэнголзене недалёка ад Розенхайма. З тых часоў, як ён аддаліўся ад спраў, Пройслер пачаў пісаць пра перажытае ў савецкім палоне. Аднак яго ўспаміны будуць апублікаваны толькі пасля яго смерці.

Бібліяграфія

Экранізацыі

Узнагароды

Дзяржаўныя ўзнагароды

Літаратурныя прэміі

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118596438 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. 1 2 http://web.archive.org/web/20160401212546/http://jeugdliteratuur.org/auteurs/otfried-preussler
  3. Library of Congress Authorities — Library of Congress. Праверана 23 жніўня 2019.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118596438 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Нарадзіліся ў 1923 годзе
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Афіцэры ордэна За заслугі перад ФРГ
Удзельнікі Другой сусветнай вайны
Дзіцячыя пісьменнікі паводле алфавіта
Памерлі 18 лютага
Казачнікі
Нарадзіліся 23 кастрычніка
Нарадзіліся 20 кастрычніка
Нарадзіліся ў Ліберацы
Пісьменнікі паводле алфавіта
Кавалеры Баварскага ордэна «За заслугі»
Дзіцячыя пісьменнікі Германіі
Камандоры ордэна За заслугі перад ФРГ
Памерлі ў Баварыі
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Памерлі ў 2013 годзе
Вікіпедыя:Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца нараджэння ў картцы
Асобы
Кавалеры Баварскага ордэна Максіміліяна «За дасягненні ў навуцы і мастацтве»