Бі́тва пры Гу́мбінене (ням.: Schlacht bei Gumbinnen; 20 жніўня 1914 года) — першая бітва на ўсходнім фронце Першай сусветнай вайны. Адбылася падчас Усходне-Прускай аперацыі 1914 года. Завяршылася перамогай расійскіх войскаў і адыходам германскіх частак.
Паражэнне пры Гумбінене стварыла рэальную пагрозу разгрому 8-й германскай арміі, і ўвечары 20 жніўня Прытвіц прыняў рашэнне адарвацца ад праціўніка і адысці за Віслу. Але гэта забараніла германская Стаўка і насуперак плану Шліфена, які прадугледжваў пры любым неспрыяльным развіцці падзей на Усходнім фронце ні ў якім разе не здымаць войскаў з Заходняга фронту, каб гарантавана разграміць Францыю і пазбегнуць вайны на два фронты, прыняла рашэнне Усходнюю Прусію не здаваць і перакінуць у дапамогу 8-й арміі войскі з Заходняга фронту (2 корпусы і конную дывізію), што мела самыя сумныя наступствы для Германіі. 21 жніўня Прытвіц быў адпраўлены ў адстаўку. Камандуючым 8-й арміяй быў прызначаны генерал Гіндэнбург, начальнікам штаба генерал Людэндорф [1].