wd wp Пошук:

Лазурыт

Лазурыт

Лазурыт — мінерал групы фельдшпатоідаў, складаны алюмасілікат кальцыю і натрыю — (Na,Ca)8(AlSiO4)6(SO4,S,Cl)2.

Назва

З персідскай мовы вядома назва «لاژورد» — лāжвард — сіні камень. У сярэднявечнай Італіі гэты камень называлі Lapis Lazzuli, у Францыі — Pierre d’Azur. Сучасная назва з’явілася ў XVIII стагоддзі і паходзіць ад лац.: lazur — нябесна-блакітны колер.

Сумесь лазурыта з кальцытам называюць ляпіс-лазурак.

Апісанне

Крышталізуецца ў кубічнай сінганіі. Масіўныя, суцэльныя агрэгаты, рэдка крышталі (дадэкаэдры). Непразрысты, колер ад блакітнага да цёмна-сіняга і зеленавата-сіняга. Бляск шкляны да тлустага. Цвёрдасць 5,5—6. Шчыльнасць каля 2,4 г/см³.

Утварэнне

Утвараецца ў магнезіяльных і вапняковых скарнах. Радовішчы ёсць у Расіі, Афганістане, Чылі і інш.

Выкарыстанне

Каштоўны вырабны камень. Лепшымі лічаць камяні сакавіта сінія або сіне-фіялетавыя, а таксама насычана блакітныя.

Прыродная сіняя фарба (ультрамарын).

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Мінералы алюмінію
Катэгорыя·Мінералы кальцыю
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вырабныя камяні
Катэгорыя·Мінералы натрыю