wd wp Пошук:

Олівер Голдсміт

Олівер ГОЛДСМІТ (Oliver Goldsmith; 10 лістапада 1730, Кілкені-Уэст, графства Уэстміт, Ірландыя — 4 красавіка 1774) — брытанскі пісьменнік, драматург , паэт.

Біяграфічныя звесткі

Скончыў Дублінскі ўніверсітэт (1749). Вывучаў медыцыну ва ўніверсітэтах Эдынбурга і Лейдэна (1752—56). Прафесар Каралеўскай акадэміі (з 1770).

Творчасць

Першы твор — «Даследаванне пра сучасны стан славесных навук у Еўропе» (1759). Вядомасць яму прынёс цыкл сатырычных нарысаў, прысвечаных найважнейшым праблемам духоўнага і палітычнага жыцця Англіі, «Грамадзянін свету, або Пісьмы кітайскага філосафа, які жыве ў Лондане, сваім сябрам на Усходзе» (1760— 61). Новым этапам у англійскай асветніцкай літаратуры стаў напісаны ў рэчышчы сентыменталізму яго раман «Уэйкфілдскі святар» (1766), у якім паказана патрыярхальнае жыццё ў адзінстве з прыродай, непрыняцце эгаізму «вялікага свету». Паэмы «Вандроўнік» (1764) і «Пакінутая вёска» (1770) з дэмакратычнасцю мовы і жанравымі навацыямі прадвызначылі пазнейшыя адкрыцці рамантыкаў. Аўтар камедый «Дабрачок» (1766) і «Ноч памылак» (1773), сатырычнай паэмы «Адплата» (1774), літаратурна-крытычных трактатаў.

Зноскі

  1. 1 2 3 Краткая литературная энциклопедия — М.: Советская энциклопедия, 1962. — Т. 2.
  2. 1 2 Find a Grave — 1995. Праверана 17 верасня 2018.
  3. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 17 верасня 2018.
  4. https://data.cerl.org/thesaurus/cnp01259664 Праверана 17 верасня 2018.
  5. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  6. Голдсмит Оливер // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Пісьменнікі-ўрачы
Катэгорыя·Выпускнікі Эдынбургскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Драматургі Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Конахце
Катэгорыя·Пахаваныя ў Англіі
Катэгорыя·Драматургі XVIII стагоддзя
Катэгорыя·Памерлі 4 красавіка
Катэгорыя·Памерлі ў 1774 годзе
Катэгорыя·Пісьменнікі Ірландыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1730 годзе
Катэгорыя·Англамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Памерлі ў Лондане
Катэгорыя·Драматургі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1728 годзе
Катэгорыя·Эсэісты Ірландыі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Англамоўныя паэты
Катэгорыя·Пісьменнікі Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 лістапада
Катэгорыя·Паэты Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных