wd wp Пошук:

Олт

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Олт.

Олт (Олтул, рум.: Olt, Oltul) — адна з галоўных рэк Румыніі, левы прыток Дуная.

Даўжыня ракі 709 км. Спускаецца з заходняга схілу Усходніх Карпат і цяснінай перасякае Трансільванскія Карпаты, пасля чаго выходзіць на Ніжнедунайскую раўніну. Упадае ў Дунай двума рукавамі ля горада Турну-Мэгурэле. Сярэдні расход вады каля 160[1] м³/с. На Олце стаяць гарады Фэгэраш, Рымніку-Вылча і Слаціна. Ніжэй Слаціны суднаходная, у вярхоўях — сплаў лесу.

Землі, абмежаваныя з усходу Олтам, з поўначы — Карпатамі, а з паўднёвага захаду — Дунаем, завуцца Алтэніяй.

Фотагалерэя

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 11: Мугір — Паліклініка.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Прытокі Дуная
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Рэкі Румыніі
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта