Окніца[2] (малд.: Ocniţa) — горад у Малдове, цэнтр Окніцкага раёна. Окніца была заснавана як чыгуначная станцыя ў 1890-я гады. 7,254 жыхароў (2014). Насельніцтва горада ў 1974 годзе складала 7,1 тысяч чалавек, а ў 1994 годзе — 11,3 тыс. чал. У 2013 годзе ў цэнтральным парку Окніцы была адкрыта алея знакамітасцяў.