wd wp Пошук:

Обергоф

Обергоф (ням.: Oberhof) — горад у Германіі, у зямлі Цюрынгія.

Уваходзіць у склад раёна Шмалькальдэн-Майнінгене. Насельніцтва складае 1530 чалавек (на 31 снежня 2010 года).[3] Займае плошчу 23,47 км2. Афіцыйны код — 16 0 66 047.

Обергоф з’яўляецца цэнтрам зімовага спорту (скачковыя трампліны, бабслейная траса, лыжны стадыён і г. д.). Обергоф быў цэнтральнай базай падрыхтоўкі алімпійскай зборнай ГДР. На біятлонным стадыёне DKB-Ski-Arena штогод (з 1984 года) праводзяцца этапы Кубка свету па біятлоне, у 2004 годзе тут прайшоў чэмпіянат свету па біятлоне. У 2016 годзе этап Кубка свету не адбыўся з-за цёплага надвор’я і адсутнасці снегу[4].

Этымалогія

Обергоф у перакладзе з нямецкага «Oberer Hof» азначае «высокі заезны двор»[5].

Гарады-пабрацімы

Галерэя

Зноскі

  1. Alle politisch selbständigen Gemeinden mit ausgewählten Merkmalen am 31.12.2018 (4. Quartal)Federal Statistical Office. Праверана 10 сакавіка 2019.
  2. https://www.statistikportal.de/de/produkte/gemeindeverzeichnisFederal Statistical Office. Праверана 4 сакавіка 2020.
  3. Thüringer Landesamt für Statistik – Bevölkerung nach Gemeinden, erfüllenden Gemeinden und Verwaltungsgemeinschaften
  4. Этап Кубка свету па біятлоне ў Обергофе адмянілі з-за надвор’я
  5. Стадыён Обергоф Архівавана 29 студзеня 2016.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Гарады Цюрынгіі
Катэгорыя·Нявызначаная краіна (тэлефонны код)